БЕЗ ВЫХАДНЫХ І ПЕРАПЫНКУ НА АБЕД

Общество

Гандаль


На маё пытанне: “Куды так спяшаешся?” знаёмая кіўнула ў бок супермаркета “Юбілейны” і растлумачыла: “За свежымі яблыкамі. І недарагія, і смачныя, сакавітыя, а галоўнае – нашы, беларускія.” Сапраўды, да навагодняга стала паступіла і садавіна, і гародніна. Яблыкі, пра якія паведаміла сяброўка, каштуюць па 3250 рублёў  за кілаграм.


— У нас можна купіць амаль усё, — расказала загадчыца магазіна Таццяна Сцяпанаўна Лявоненка. – І мясныя, і рыбныя вырабы, паўфабрыкаты. А шампанскае – своеасаблівы атрыбут святочнага стала ў кожным доме – мінскі завод “Крышталь” паставіў высокаякаснае, пяцігадовай вытрымкі.
Пачынаючы  з  другой  паловы снежня, паток   пакупнікоў  павялічыўся.  Штодзённа ў  супермаркеце  атаварваюцца тры з паловай  тысячы  чалавек, а  ў  святочныя дні – да  пяці  тысяч.  Сярэдняя  выручка ў  разліку на аднаго  пакупніка складае ад 50 да 70 тысяч рублёў.


Працуем  без выхадных і перапынкаў на абед, разумеем, што Новы год – самае любімае ў народзе свята, якое, бытуе думка, як сустрэнеш, так і ўвесь год правядзеш. Няхай у кожнай сям’і будзе дастатак, разнастайнае меню, хапае ўсяго ўдоваль. Ва ўсякім разе, мы для гэтага зрабілі ўсё, што маглі.


Н. СІНІЛАВА
Фота В. ПАЛЯШЧУК



Пакінуць адказ