НЕ МЕНШ МІНУЛАГОДНЯГА

Сельское хозяйство

Ураджай-2009


Як бы ні складвалася эканамічная сітуацыя ў рэспубліцы і ў свеце, якія б крызісы ні даводзілася пераадольваць насельніцтву, хлебаробам, здаецца, да гэтага спраў мала. Да76кладней, разважаць пра іх часу не стае. Сонца ўсё вышэй, дні – даўжэй, а тое, што ўжо ў лютым пачынаюцца палявыя работы, стала прывычнай з’явай. Рыхтавацца да выхаду ў поле неабходна было яшчэ з восені, а зараз толькі правяраць, ці якасна адрамантавана тэхніка, ці адпавядае пасяўным кандыцыям насенне, як ідзе зімоўка.


Гэтым і займаюцца спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, якія выязджаюць у гаспадаркі, кансультуюць, раяцца, як лепш арганізаваць вытворчы працэс. Як і ў папярэднія гады, дзяржава аказвае дапамогу. На гаруча-змазачныя матэрыялы сельгаспрадпрыемствам раёна выдзелена 208 млн. рублёў, каб займаліся вывазкай арганікі. Складзены графік, згодна з якім гэтая работа і павінна выконвацца. Да 6 сакавіка неабходна назапасіць і вывезці  на палі 260 тысяч тон мясцовых угнаенняў. Па стану на 19 лютага 201 тысяча тон ужо вывезена. Дапамагаюць партнёры – ААТ “Брагінаграсервіс” і меліяратары.
Рамонтнікі таксама ў шапку не спяць. Хаця і папоўніліся машынна-трактарныя паркі новай тэхнікай, усё роўна да выхаду ў поле правераць і адрэгулююць і сельгасмашыны, і прычапны інвентар.


Сеяць зерневыя насеннем трэцяй рэпрадукцыі ніхто не дазволіць, ды аграномы і самі ведаюць, што рабіць гэтага не варта, калі маеш намер вырасціць добры ўраджай. Заключаны дагаворы на 122 тоны насення ў элітгаспадарках, каб мець якасны матэрыял. Будзе выкананы і план засыпкі насення шматгадовых траў, пакуль яго крыху не хапае.


Мінулы год быў для хлебаробаў раёна спрыяльным, ураджай зерневых і зернебабовых атрымалі добры. Прэзідэнт паставіў задачу перад аграрыямі рэспублікі вырасціць у 2009 годзе не горшы. Таму пытанне гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў раёна да пачатку веснавой кампаніі будзе разгледжана на чарговым пасяджэнні райвыканкама.


На дзяржаўным узроўні вырашаецца праблема яе фінансавага забеспячэння, якое будзе весціся за кошт трох крыніц: уласных сродкаў гаспадарак, крэдытных рэсурсаў банкаў і сродкаў раённых і абласных бюджэтаў, зэканомленных у 2008 годзе. Пралічым наперад усё да драбніц — будуць і эканомія, і стопрацэнтная падрыхтаванасць.


Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий