ПРАЦУЕМ ДОБРА. НЕАБХОДНА ЯШЧЭ ЛЕПШ

Сельское хозяйство

У панядзелак, 16 лютага, першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.В. Хмелянок правёў нараду з зааветспецыялістамі, загадчыкамі аддзелаў райвыканкама, адказнымі за ход правядзення зімоўкі на фермах. Падстаў для хвалявання, здаецца, няма, вытворчасць малака ў сельгаспрадпрыемствах раёна складае 111% да ўзроўню мінулага года, але ж давесці яе неабходна да 120%. Такая стаіць сёння задача, каб паспяхова выканаць прагнозныя паказчыкі. І для гэтага, як падкрэсліў Валянцін Валянцінавіч, ёсць усе ўмовы, неабходна толькі рацыянальна выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы.


Павысіліся цэны на шрот, значыць, патрэбна зрабіць стаўку на канцэнтраты, уводзіць іх у рацыён дойнага статка ў залежнасці ад прадуктыўнасці кароў. Пры надоі да 10 літраў выдаваць (у разліку на літр) па 500 грамаў канцэнтратаў, звыш 10 літраў – па 450 грамаў, максімальна выкарыстоўваць і прадукты перапрацоўкі зерня, тую ж брагу.


Дарэчы, так і робяць у КСУП “Малажынскі”, “Чамярыскі”, “Пераможнік”, далучыліся да іх у апошнія дні КСУП “Брагінка”,  імя Жукава, засталося ўвесці ў рацыён дойнага статка прадукты перапрацоўкі ў КСУП “Брагінскі”, “Дублінскі”,  “Саўгас “Краснае”.


Звярнуў В.В. Хмелянок увагу і на пытанні навядзення парадку на фермах, прылягаючых тэрыторыях. Ды і ў пакоях адпачынку і быту павінна быць не толькі ўтульна, а і дастаткова інфармацыі, нагляднасці. Скажам, вынікі работы за мінулы год калектывы сельгаспрадпрыемстваў падсумавалі, а даныя да ведама жывёлаводаў не давялі.


Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий