СЮРПРЫЗЫ ЗДАРАЮЦЦА

Общество

Калі наш зямляк Пётр Андрэевіч Шкурко вырашыў прыняць удзел у конкурсе “Падпішыся – і выйграй”, аб’яўлены сярод падпісчыкаў “Народнай газеты”, — на ўдачу асабліва не спадзяваўся. А тут – сапраўдны сюрпрыз! Выйграў тэлевізар.


Уручыць гэты падарунак брагінчаніну прыехала на днях загадчыца аддзела перспектыўнага развіцця выдання Рэгіна Іосіфаўна Новік. Як і належыць, з цёплымі словамі, ва ўрачыстых абставінах.


Цяпер новенькі “Віцязь” выцясніў у доме Пятра Андрэевіча ажно тры, даўно ўстарэлыя мадэлі тэлевізараў, два з якіх увогуле чорна-белыя. Так што падарунак прыйшоўся якраз дарэчы. На радасць і добрую памяць.


В. БЕЛЬЧАНКА


Фота Т. ЦІШКЕВІЧ



Пакінуць адказ