СТЫМУЛЮЕМ УЛАДАЛЬНІКАЎ ПАДСОБНЫХ ГАСПАДАРАК

Сельское хозяйство

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.11.2008 года № 1798 сёлета таксама выдзяляюцца сродкі з рэспубліканскага бюджэту на стымуляванне вытворчасці сельгаспрадукцыі, якая закупляецца ў грамадзян, што вядуць асабістую падсобную гаспадарку. Прадугледжаны надбаўкі да закупачных цэн на асноўныя віды сельгаспрадукцыі. За кілаграм малака, якое пастаўляецца на перапрацоўку, — па 75 рублёў, бульбы – па 150 рублёў.


Па-ранейшаму выгадна здаваць маладняк буйной рагатай жывёлы жывой вагой 100 кілаграмаў і менш, у такім выпадку памер надбаўкі складзе 1000 рублёў за кілаграм. Хачу паведаміць уладальнікам уласных ферм і падсобных гаспадарак наступнае: надбаўкі за здадзенае ў студзені малако і маладняк яны атрымаюць у сакавіку.


В. ДЗЕГЦЯРЭНКА,
начальнік планава-фінансавага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання



Пакінуць адказ