УМОВЫ РАЁННАГА СПАБОРНІЦТВА

Сельское хозяйство

ПА   ПРАВЯДЗЕННЮ 
ВЕСНАВЫХ    ПАЛЯВЫХ   РАБОТ


Раённае спаборніцтва праводзіцца з мэтай своечасовага і якаснага правядзення веснавых палявых работ, павышэння маральнай і матэрыяльнай зацікаўленасці работнікаў, занятых на пасяўной.


СПАБОРНІЦТВА  АРГАНІЗУЕЦЦА:


— сярод сельгаспрадпрыемстваў;


— сярод механізатараў, занятых на веснавой сяўбе.


ПЕРАМОЖЦАМІ  РАЁННАГА  СПАБОРНІЦТВА  БУДУЦЬ  ПРЫЗНАНЫ:


— адно сельгаспрадпрыемства;


— па тры механізатары ў кожным відзе сельгасработ: на ўнясенні мінеральных і арганічных угнаенняў (пагрузцы, раскідванні), ворыве, падрыхтоўцы глебы (дыскаванні, культывацыі, прыкатванні – па максімальна выкананаму аб’ёму работ у пераводзе на ўмоўныя эталонныя гектары), на сяўбе зерневых, пасадцы бульбы.


Сельгаспрадпрыемства, якое:


— правядзе веснавую сяўбу ў аб’ёмах, вызначаных заданнем, у аптымальныя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні, з тэхналагічнай каляінай; сяўбу зерневых культур – за 8-10 дзён, кукурузы – за 10 дзён, пасадку бульбы – за 7 дзён;


— прыменіць паўсямесна шыроказахопныя энергазберагаючыя агрэгаты на падрыхтоўцы глебы і сяўбе яравых культур, а таксама выканае найбольшы аб’ём работ па энергазберагаючых тэхналогіях;


— пашырыць пасяўныя плошчы зернебабовых культур не менш, як на 8 працэнтаў у зерневай групе;


— захавае нормы і патрабаванні па ахове працы і тэхніцы бяспекі;


— забяспечыць работнікаў, занятых на веснавых палявых работах, гарачым харчаваннем, санітарна-бытавымі ўмовамі, спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай абароны.


Механізатары, занятыя на веснавых палявых работах, якія:


— дасягнуць найвышэйшай прадукцыйнасці працы  і  забяспечаць своечасовае і якаснае  выкананне  даведзеных заданняў (па відах работ)  у  аптымальныя тэрміны пры ўмове захавання  працоўнай  і  вытворчай  дысцыпліны.


МЕРЫ  МАРАЛЬНАГА  І  МАТЭРЫЯЛЬНАГА  ЗААХВОЧВАННЯ:


Сельгаспрадпрыемства , якое зойме ў раённым  спаборніцтве прызавое месца, узнагароджваецца  Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта і грашовай прэміяй у памеры да 30 базавых велічынь.


Механізатары ўзнагароджваюцца грашовай прэміяй у памеры да 5 базавых велічынь кожны.


ПАРАДАК  ПАДВЯДЗЕННЯ  ВЫНІКАЎ  СПАБОРНІЦТВА:


Вынікі раённага спаборніцтва будуць падводзіцца штодзённа, за пяцідзёнку і па заканчэнні палявых работ, рэгулярна асвятляцца ў раённай газеце “Маяк Палесся”. Канчатковыя вынікі будуць падведзены камісіяй пасля з’яўлення ўсходаў.


Пераможцы раённага спаборніцтва будуць заахвочаны за кошт сродкаў раённага бюджэту.



Пакінуць адказ