УСІХ БЛІНАМІ ЧАСТАВАЛІ, З МАСЛЕНІЦАЙ ВІНШАВАЛІ

Общество

28  лютага  ў  Брагіне  прайшлі народныя  гулянні,
прысвечаныя святкаванню  Масленіцы.


Раней  Масленіцу  адзначалі ўсёй грамадой: пяклі  бліны,  заклікалі  гасцей  і  прымаўлялі:  «Масленіца,  бывай!  А на той год ізноў  прыязджай!».  Прытрымліваючыся  народнай   традыцыі,  брагінчане  таксама   сустракалі  вясну   весела.


Арганізатары  свята  паспрабавалі   зрабіць  яго  цікавым.  У   тэатралізаваным   прадстаўленні   ўдзельнічалі  традыцыйныя   персанажы –  Зіма,  Вясна,  цар,  Баба  Яга,   скамарохі. Затым  правялі    абрад  спальвання  пудзіла,  вакол  якога  карагод вадзілі  як дзеці, так  і  дарослыя.


Сапраўдны  ажыятаж  выклікала традыцыйная  масленічная пацеха –  пакарэнне  драўлянага  слупа.  Жадаючых атрымаць прызы  было  нямала.  І вядома, чаму  –  шанц  выйграць  парася,  труса  або  пеўня  выпадае   не   часта.


Намеснік  начальніка   ўпраўлення  сельскай  гаспадаркі  і  харчавання  М.А. Раманюк   уручыў  падарункі лепшым  малаказдатчыкам  і  малаказборшчыкам  па  выніках  працы  за  мінулы  год.


На   плошчы   быў  арганізаваны   святочны гандаль   выпечкай,   гарачымі   блінамі   і  шашлыкамі.   Спартыўныя   спаборніцтвы   праводзілі   супрацоўнікі    ДЮСШ.   У  народных   гуляннях   таксама   прынялі   ўдзел   фальклорныя   калектывы   раёна.


Фота  В. ПАЛЯШЧУК


Смотрите фото



Пакінуць адказ