ВІНШАВАЛІ МІЛЫХ І ЧАРОЎНЫХ

Праздники и будни

6 cакавіка ў раённым Доме культуры прайшоў святочны вечар, прысвечаны Дню жанчын. Прадстаўніц прыгожай паловы Брагіншчыны павіншаваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама І.В. Самбук.


— У раёне, напэўна,  няма такога прадпрыемства,  дзе б не працавалі жанчыны,  –  гаварылася ў віншаванні. –  Ваша  высокая адказнасць, працавітасць, уменне дасканала  ўнікаць у любыя пытанні  і знаходзіць  кампрамісы  цэняцца высока. Дзякуючы гэтым   якасцям  многія дасягнулі вышынь у эканоміцы,  палітыцы,  навуцы, культуры і спорце. Нам надзейна  і  добра  побач  з  вамі, вы  ўсяляеце ў нас веру, дапамагаеце   пераадольваць  цяжкасці.  І мы вам за   гэта  бясконца   ўдзячныя!


У  адрас прысутных у зале жанчын было сказана  шмат  прыгожых слоў. У  святочнай праграме для стварэння  вясёлага, вясновага настрою знайшлося месца і цудоўным паэтычным радкам, і яркім канцэртным нумарам. На працягу  мерапрыемства сваё  майстэрства  гледачам  дарылі  народны ансамбль  «Бравіа», выхаванцы   Дома дзіцячай творчасці,  удзельнікі мастацкай  самадзейнасці.


 Фота В. ПАЛЯШЧУК



Пакінуць адказ