Вытворчасць прадукцыі ўзрасла,

Сельское хозяйство

АЛЕ  Ж   ВЫНІКІ 
МАГЛІ  БЫЦЬ  ЛЕПШЫМІ


Пытанне ходу зімова-стойлавага перыяду ўтрымання грамадскага пагалоўя ў гаспадарках раёна было вынесена на пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Як адзначыў у справаздачным дакладзе галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі і  харчавання П.В. Пінчук, па стану на 1 лютага  бягучага года на фермах раёна  ўтрымлівалася 26462 галавы жывёлы,  або 108,8  працэнта да ўзроўню мінулага  года,  у  тым ліку кароў – 7490, або 103  працэнты, пагалоўе свіней – 2385  (плюс 466,  або  124 працэнты).


 Кармоў на зімова-стойлавы перыяд было нарыхтавана дастаткова, забяспечанасць па кармавых адзінках —25,1 цэнтнера на ўмоўную галаву. Можна было чакаць ад іх аддачы.


Аналіз вынікаў работы за чатыры месяцы стойлавага ўтрымання сведчыць, што так яно і атрымалася. Валавая прывага буйной рагатай жывёлы склала за гэты перыяд 882 тоны, у працэнтным выражэнні – 109, сярэднясутачная – 430 грамаў, што не на многа, але больш мінулагодняга. Павялічылася і валавая прывага свіней (38,5 тоны, 149 працэнтаў), сярэднясутачная   атрымана  па  207  грамаў (плюс 39).
На 900 тон узрасла вытворчасць малака, а ўсяго яго атрымана 5469,3 тоны, або 120 працэнтаў. Аднак у шэрагу гаспадарак вынікі за гэтыя чатыры месяцы маглі б быць лепшымі. Вытворчасць малака ніжэй сярэднераённага паказчыка ў КСУП” Краснае”, “Малажынскі”, “Пераможнік”, імя Жукава, хаця заданне аблвыканкама было даведзена ў межах 120 працэнтаў.


У КСУП “Чамярыскі”вытворчасць змаглі давесці да 143 працэнтаў, “Дублінскі” – 129, ”Брагінскі” –121. Валавая прывага буйной рагатай жывёлы ніжэй узроўню 2008 года толькі ў КСУП ”Брагінскі”. Ніжэй, чым у цэлым па раёну, прывага ў КСУП ”Малажынскі”, “Пераможнік”, “Камарынскі”.


Не   змаглі  выйсці на ўзровень  мінулага  года па валавой  прывазе   свіней жывёлаводы  КСУП “Брагінка”, ніжэй  сярэднераённага   паказчыка   яна  і  ў  КСУП  “Краснае”.


Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з мінулым годам вытворчасць прадукцыі ферм у цэлым па раёну ўзрасла, яшчэ не ўсе рэзервы для яе атрымання вычарпаны. Да гэтага часу не арганізавана двухразовае кармленне жывёлы ў КСУП “Малажынскі”, “Краснае”. Нерэгулярна завозяцца хвойныя галінкі, кароў не заўсёды адвязваюць днём і выганяюць з душных памяшканняў ( ферма в.Асарэвічы).


Згодна з рэкамендацыямі  спецыялістаў аблсельгасхарчу, на перыяд масавых ацёлаў не арганізавана трохразовае даенне кароў у КСУП “Брагінка”, “Малажынскі”. Не наладжана дыферэнцыраванае кармленне кароў у залежнасці ад прадуктыўнасці ў КСУП імя Жукава (ферма в.Буркі), на МТФ “Кавака” КСУП “Брагінка”, на ферме в. Юркавічы (КСУП “Дублінскі”), у КСУП “Краснае”.


У недастатковай колькасці завозіцца подсціл у кашары, гэта – агульная хвароба, якая ўласціва ўсім сельгаспрадпрыемствам, за выключэннем “Чамярыскага”.
Заслухаўшы інфармацыю галоўнага заатэхніка, раённы выканаўчы камітэт прызнаў работу КСУП імя Жукава, “Краснае”, “Малажынскі”, “Пераможнік” па вытворчасці малака недастатковай. Дырэктару КСУП “Краснае” В.М. Прусянку, КСУП “Малажынскі” М.Р. Рубаху, КСУП “Пераможнік” В.І. Протчанку, КСУП імя Жукава Р.Р. Дзегцярэнку  ўказана на недастатковы кантроль за вытворчасцю малака.


За дапушчаны спад вытворчасці валавой прывагі свіней работа КСУП “Брагінка” прызнана недастатковай, дырэктару Т.С.Кудан указана на недастатковы кантроль за вытворчасцю валавой прывагі.


Кіраўніцтва КСУП “Краснае”, імя Жукава, “Малажынскі”, “Пераможнік”  абавязана прыняць меры па арганізацыі трохразовага даення кароў.
Дырэктару КСУП імя Жукава Р.Р. Дзегцярэнку і КСУП “Брагінскі” А.І. Хадаску за недаатрыманне прыплоду цялят  згодна  з графікам  ацёлаў  за  два  месяцы 2009 года аб’яўлена заўвага.


Упраўленне сельскай гаспадаркі павінна  штомесячна разглядаць, як ідуць справы з вытворчасцю жывёлагадоўчай прадукцыі і выкананнем даведзеных заданняў, ці  падводзяцца вынікі работы, прымяняюцца меры матэрыяльнага і маральнага стымулявання.
Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскладзены на намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання М.А. Раманюка, галоўнага заатэхніка П.В. Пінчука і галоўнага ветурача раёна У.У. Сніцарэнку.


Н.СІНІЛАВА



Пакінуць адказ