У шаноўвалі ветэранаў

Общество

Сёлета Беларусь будзе святкаваць 65-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.  Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, ужо крочаць па краіне. Гераічная эпапея Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам адыходзіць у глыб стагоддзяў. Але з цягам часу ўсё яскравей бачыцца той непараўнальны подзвіг людзей, якія ўвайшлі ў гісторыю, распавядаючы свету аб велічы чалавечага духу, аб нянавісці да захопнікаў, аб бязмежнай любові да роднай зямлі і да свабоды.


Канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі дзіцячай школы мастацтваў,  прайшоў у Брагінскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе. Падчас мерапрыемства рабяты нагадалі прысутным аб тым, якія страты панесла наша краіна ў вайне,  назвалі імёны сваіх аднагодкаў, унёсшых немалы ўклад у  агульную справу –  набліжэнне Перамогі. Сярод іх — Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова і іншыя.


Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.


У ліку запрошаных –  ветэран Вялікай Айчыннай вайны А.М. Марчанка:


—Дарагія дзеці! Вы жывеце ў мірнай краіне і павінны захаваць тое, што мы здабывалі  ў кровапралітных баях.  Ваша  задача на сённяшні дзень — добра вучыцца, бо будучыня  Радзімы  ў  вашых руках, і толькі ад  вас  залежыць,  якой  яна будзе.


Хлопчыкі і дзяўчынкі ў сваю чаргу  паабяцалі, што ніколі не забудуць аб вялікім подзвігу савецкага народа ў барацьбе супраць фашызму.


В. ПАЛЯШЧУК



Пакінуць адказ