ДА ГАЗЕТЫ ПРЭТЭНЗІЙ НЯМА

Общество

Падпіска


Ідзе падпіска на перыядычныя выданні на трэці квартал бягучага года. Складваючы рэдакцыйныя планы, мы імкнёмся ў першую чаргу ўлічваць думку чытача. Прыхільнікаў у мясцовага выдання, як аказалася, шмат. Нас у першую чаргу цікавіла меркаванне тых, хто сябруе з раёнкай даўно, чытае яе ўважліва, аналізуе, прымае да ведама парады. Было прыемна ўбачыць у руках аднаго з іх чарговы нумар «Маяка Палесся» з падкрэсленымі сказамі, выдзеленымі абзацамі.


Аказалася, Міхаіла Сцяпанавіча Парэмскага, а гэта быў ён, прывабіў артыкул Святланы Шкурко «Правильное питание необходимо», дзе даваліся парады наконт здаровага харчавання. Спецыяліст раіў, якім прадуктам неабходна аддаваць перавагу, каб зменшыць паступленне радыенуклідаў у арганізм чалавека. Скажам, ужываючы тварог, сыр, яйкі,  бабовыя, можна зменшыць паглынанне стронцыю. У іх утрымліваецца кальцый, які ўмацоўвае косці. Усё проста, зразумела і даступна. Яго чытаў і абмяркоўваў разам з суседзямі.


— Да газеты ў мяне прэтэнзій няма, — прызнаўся Міхаіл Сцяпанавіч. – Уведзена шмат рубрык, цікавых, кідкіх. Матэрыялаў друкуецца шмат і розных, пачытаць ёсць што. Вельмі добра, што пастаянна змяшчаюцца выступленні супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Адно засмучае: не заўсёды спецыялісты, якія рыхтуюць матэрыял па той або іншай тэме, думаюць пра чытача.  Вельмі ўжо любяць устаўляць у тэкст спецыяльныя тэрміны, якія не ўсім зразумелыя. Я не супраць прафесійнай лексікі, у такіх выпадках пажадана тлумачыць, што азначаюць гэтыя словы.


Не спадабалася мне, што ў артыкуле “Чистому городу – чистые авто» работнікі ДАІ не ўказалі, дзе канкрэтна знаходзяцца пасты экалагічнай дыягностыкі транспарту. Раяць правяраць там аўтамабілі, а дзе размешчаны пасты – невядома. Разумею, што гэта – нязначныя дробязі. Але і іх не павінна быць у любімай газеце, якую выпісваю і буду выпісваць у далейшым, пакуль буду жыць. Гэта сваё, роднае, як і месца, дзе нарадзіўся.


Падрыхтавала Н. СІНІЛАВА



Добавить комментарий