ВЫПІСВАЮЦЬ І Ў СУСЕДНІМ РАЁНЕ

Общество

Падпіска


ЗБІРАЮЧЫСЯ да бацькоў у госці, прыхапіла з сабой некалькі экземпляраў раённай газеты “Маяк Палесся”. Не з мэтай рэкламы. Перыёдыкі за некалькі месяцаў скапілася шмат, вось і вырашыла частку газет і часопісаў адвезці ў вёску. Жывуць маці і бацька ў суседнім, Лоеўскім раёне, але ж цікавяцца ўсім, што адбываецца ў нас. Тым больш, што ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку радыё і тэлебачання, Брагіншчыне і яе людзям удзяляецца шмат увагі.


Матуля мяне здзівіла. Чытала, разглядвала “Маяк Палесся” вельмі ўважліва і не прамарудзіла падзяліцца сваімі ўражаннямі:


— Цікавая газета, тут і парады розныя даюцца, і пра справы вяскоўцаў расказваецца з душой, і ўвогуле, паўстае цэласны малюнак жыцця раёна. Не чакала, што звычайная раёнка можа ўмясціць у сябе столькі інфармацыі. Прывозьце яе часцей.


Цалкам згодна з ёй. Супрацоўнікі газеты і для гаспадынь стараюцца знайсці просты рэцэпт прыгатавання смачных страў, і для  юнкораў не шкадуюць газетнай плошчы, каб падтрымаць на першым этапе творчасці і даць магчымасць паверыць у свае сілы. Што ж датычыцца сельгасвытворчасці, то ёй удзяляецца найбольшая ўвага. І гэта зразумела. Раён сельскагаспадарчы, ад таго, як працуе гэтая галіна, залежыць дабрабыт усіх жыхароў раёна.


С. ПАЎЛЮШЧАНКА



Добавить комментарий