ЗАДАННЕ ВЫКАНАНА. АЛЕ НЕ ПА ЎСІХ ПАКАЗЧЫКАХ

Сельское хозяйство

На 1 чэрвеня ў гаспадарках раёна налічвалася 26 981 галава буйной рагатай жывёлы. Прырост да ўзроўню мінулага года — 1715 галоў (107%). Павялічылася пагалоўе кароў на 127 і склала 7490. Усе сельгаспрадпрыемствы маюць станоўчы вынік. У цэлым па раёне прагнозны паказчык выкананы, але не па ўсіх пазіцыях.


Вытворчасць малака склала 10 154 тоны, ці 111,4% да ўзроўню мінулага года. У сярэднім надоена ад адной фуражнай каровы з пачатку года  па 1837 кілаграмаў (+198 кг). Самыя нізкія надоі ў КСУП “Краснае” (1360 кг), “Дублінскі” (1393 кг), імя Жукава (1415 кг). Лепшых вынікаў дасягнулі жывёлаводы КСУП “Брагінскі” і “ Пераможнік” – 2395 і 2071 кілаграм  адпаведна. У гэтых гаспадарках ведаюць, як у летні перыяд можна нарасціць прадукцыю. Тут жывёла пасвіцца на многакампанентнай пашы, якая своечасова падкошваецца і падкармліваецца. Дойны статак забяспечаны вадой, соллю, у рацыёне – канцэнтраты.
У час наведвання гаспадарак быў адзначаны шэраг недапрацовак у некаторых з іх. Так, у імя Жукава статак пасвіўся на старых непадкошаных травах, у


“Малажынскім” – на пераросшай люцэрне. У КСУП “Дублінскі” жывёла не заўсёды забяспечана вадой.
Ёсць праблемы і з якасцю рэалізуемай прадукцыі. У маі была вернута частка прадукцыі ў КСУП “Малажынскі” і “Пераможнік”.  Усё гэта  гаворыць аб тым, што з боку загадчыкаў фермаў і заатэхнікаў не на належным узроўні вядзецца кантроль.


Што датычыць валавых прываг буйной рагатай жывёлы, то за пяць месяцаў яны дасягнулі 1386 тон (114%). На сярэднераённы паказчык не выйшлі жывёлаводы КСУП “Камарынскі” і “Малажынскі” – 107%, “Брагінка” – 109%.


Сярэднясутачная прывага свіней па-ранейшаму застаецца нізкай – 227 грамаў. А буйной рагатай жывёлы складае 507 грамаў. У ліку тых, хто не атрымаў і такую, — КСУП імя Жукава (453 г), “Пераможнік” (466 г), “Дублінскі” ( 482 г), “Малажынскі” (490 г).


Гаспадаркам даведзена заданне за першае паўгодддзе атрымаць сярэднясутачную прывагу не ніжэй 650 грамаў. Для гэтага ёсць і зялёная маса, і ў дастатковай колькасці канцэнтратаў.


М. РАМАНЮК,
намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі  і  харчавання



Добавить комментарий