ПЕРАПІСЧЫКІ ПРОЙДУЦЬ СПЕЦЫЯЛЬНАЕ НАВУЧАННЕ

Общество

У правядзенні перапісу-2009 на Брагіншчыне плануецца задзейнічаць 76 чалавек.


ПЕРАПІС насельніцтва для любой дзяржавы – справа важная. Усёабдымная крыніца статыстычнай інфармацыі – гэта і адлюстраванне змен, якія адбыліся за пэўны гістарычны перыяд, і аснова для распрацоўкі прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Мерапрыемства такога маштабу патрабуе асаблівай руплівасці, дбайнасці і стараннасці. Таму і не дзіўна, што падрыхтоўчыя работы пачынаюцца загадзя.


Ужо ўпарадкаваны назвы вуліц, нумары дамоў і кватэр, складзены спісы дамоў у гарадской і сельскай мясцовасці, удакладнены межы  раёна і сфарміравана яго схематычная карта, праведзена перапісное раянаванне. Колькасць насельніцтва Брагіншчыны не перавышае 20 тысяч, таму на яе тэрыторыі будзе створаны адзін перапісны ўчастак. Дзе ён размесціцца і хто можа прэтэндаваць на ўдзел у гэтай важнай палітычнай кампаніі – адны з галоўных пытанняў, што абмяркоўваліся ў час чарговага пасяджэння раённай камісіі садзейнічання перапісу насельніцтва 2009 года. І вось да якіх вынікаў прыйшлі.


Месцам размяшчэння перапіснога ўчастка вызначана памяшканне раённага вузла паштовай сувязі, дзе будзе дзейнічаць і стацыянарны – сюды змогуць у зручны для сябе час прыйсці і адказаць на пытанні тыя, хто не пажадае прымаць “гасцей” дома. У склад часовага перапіснога персаналу  (з улікам  рэзерву)  увойдзе 76 чалавек, 60 з якіх зоймуцца непасрэдна апытаннем насельніцтва, з усімі правядуць спецыяльнае навучанне.


Варта нагадаць, што сам перапіс пройдзе восенню, з 14 па 24 кастрычніка.


В. БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий