ПЕРШЫМ У ВОБЛАСЦІ

Сельское хозяйство

ПЕРАВЁЗ ТЫСЯЧУ ТОН  ЗЕРНЯ  ЎРАДЖАЮ-2009 ВАДЗІЦЕЛЬ
СЕЛЬГАСПРАДПРЫЕМСТВА ОРДЭНА ЛЕНІНА “БРАГІНСКІ”
АНАТОЛЬ УЛАДЗІМІРАВІЧ  КАЦУБА


На мінулым тыдні з працоўнай перамогай прыехалі павіншаваць героя жніва ў поле старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М.І. Садчанка, першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В.В. Хмелянок, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.І. Балобан. Ва ўрачыстых абставінах вадзіцелю-“тысячніку” былі выказаны словы падзякі, уручаны падарункі.



Яго працоўная перамога – заканамернасць. На працягу апошніх гадоў заслугі Анатоля Уладзіміравіча вядомыя далёка за межамі раёна. Неаднаразова станавіўся пераможцам спаборніцтва. За шматгадовую добрасумленную працу ў с ельскай гаспадарцы, прафесіяналізм, дасягненне высокіх паказчыкаў у 2005 годзе быў узнагароджаны Ганаровай граматай Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.


Анатоль Уладзіміравіч – патомны хлебароб. Тут, на роднай зямлі, жыве і працуе ўся сямейная дынастыя Кацубаў. Ніколі не застаецца ў баку ад важных сельскагаспадарчых кампаній вопытны вадзіцель, усюды знаходзяць прымяненне ў гаспадарцы яго залатым рукам. Ніводная ўборачная не праходзіць без яго ўдзелу. Калі паўстала пытанне: каму даверыць МАЗ, які атрымалі напярэдадні жніва, аднагалосна было вырашана – Анатолю Уладзіміравічу. Менавіта на новай аўтамашыне ён і дабіўся працоўнай перамогі.


На здымку:  А.У. Кацуба.


Фота В. ПАЛЯШЧУК



Пакінуць адказ