У ЗАСЕКІ РАДЗІМЫ

Сельское хозяйство

Першая і галоўная запаведзь хлебароба: убраў збожжа – выканай план продажу яго дзяржаве. Калі поўныя засекі краіны, значыць, будзе хлеб на нашым стале. А з ім будзе і песня, і  радасць у кожным доме.


Хуткімі тэмпамі вядуць сёлета жніво хлебаробы сельгаскааператываў. Ад зернескладоў пачалі ад’язджаць аўтамашыны са збожжам новага ўраджаю. У гэтым годзе неабходна паставіць на прыёмныя пункты 1733 тон зерня, з якіх 5000 тон жыта і трыцікале — Гомельскаму лікёра-гарэлачнаму заводу і 1500 – на “Эталон” у г. Мазыр. Гэтая задача нам пад сілу.


З першых дзён актыўна ўключыліся ў гэтую справу КСУПы “Чамярыскі”,  “Брагінскі”.


На адкрытае акцыянернае таварыства “Калінкавічыхлебапрадукт” запланавана паставіць 1710 тон зерня, з якіх 1490 – пшаніцы, 200 – жыта і 20 – трыцікале. Туды пачаў адпраўляць прадукцыю КСУП імя Жукава.


Пакуль не вядзе прыёмку збожжа (фуражу) Хойніцкі камбікормавы завод, куды патрэбна рэалізаваць 610 тон пшаніцы, жыта і аўса.


Сёлета добра ўрадзіў азімы рапс. У гэтыя дні актыўна вядзецца пастаўка яго насення. З плана 2300 тон на 23 ліпеня сельгаспрадпрыемствамі ўжо адпраўлена 628 (27%), у тым ліку 478 (37%) — у КСУП “Прыпяць” Мазырскага раёна і 150 –  на Віцебскі алейнаэкстрацыйны завод.


Акрамя таго, гаспадаркі заключаюць прамыя дагаворы з іншымі перапрацоўшчыкамі вобласці і рэспублікі.


Н. КУПРЫЕНКА, галоўны спецыяліст  па закупках і якасці сельгаспрадукцы



Добавить комментарий