ВОДБЛІСК КУПАЛЬСКАГА ОГНІШЧА

Праздники и будни

З ім звязана шмат паданняў і абрадаў, прысвечаных агню, вадзе і траве. А дамавікі, вадзянікі, русалкі і лясуны ў гэтую ноч дураць галаву даверлівым людзям. І на гэты раз прадстаўнікі нячыстай  сілы хацелі сапсаваць свята. Але ім гэта не ўдалося –  дабро аказалася мацней.


З асаблівым трапятаннем купальскую ноч чакалі дзяўчаты –  гэта час варажбы на суджанага. З цікавасцю гледачы сачылі, як дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах падыйшлі да Дняпра і апусцілі на ваду вянкі. А хлопцы з факеламі падпалілі кола і вогнішчы, вакол  якіх  адразу ж  утварыліся карагоды.


Усю ноч на паляне працавалі гандлёвыя рады. Жадаючыя змаглі прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах.



Святочны настрой стваралі ансамбль «Купалінка», групы «Імідж» і «Гарадская самота».  Народ весяліўся да раніцы. Варта адзначыць, што нязменнымі гасцямі свята з’яўляюцца прадстаўнікі не толькі суседніх раёнаў, але і краін –  Украіны і Расіі.



Кажуць, пасля купальскай ночы ў прыродзе адбываюцца таямнічыя змены. Ужо ранкам ведзьмы губляюць сваю сілу, змеі перастаюць кусацца, а людзі пачынаюць чакаць багатага ўраджаю. І хоць некаторыя лічаць, што квітнеючай папараці ў прыродзе не існуе, яе ўсё роўна шукаюць. Бо неабходна верыць у цуды, а інакш – жыць нецікава!


В. ПАЛЯШЧУК



Пакінуць адказ