ЗА БУЛЬБАЙ І ЦЫБУЛЯЙ – У «БРАГІНКУ»

Сельское хозяйство

З восьмага верасня працоўны дэсант з ліку тых, хто стаіць на ўліку ў сектары занятасці, дыслацыруецца на палях КСУП «Брагінка».


Работы ім хапае. Ідзе ўборка бульбы, падсыхае і даходзіць да патрэбнай кандыцыі цыбуля, у такую пару кожныя рукі на ўліку. Самім вяскоўцам не ўправіцца. Ураджай на «другі хлеб» сёлета не ва ўсіх добры, год выдаўся дажджлівы. А ў «Брагінцы», якая эксперыментуе з сартамі, завозіць і ўкараняе новыя, бульба ёсць заўсёды. Таму беспрацоўныя едуць у гаспадарку з задавальненнем, нават сем’ямі. І прычын таму некалькі: па-першае, паўдзельнічаць у грамадскіх работах, па-другое, дапамагчы сельгаспрадпрыемству, па-трэцяе, і сабе крыху зарабіць.


І не толькі беспрацоўныя, а і іншыя жыхары раёна прапаноўваюць свае паслугі і выказваюць жаданне паехаць на ўборку клубняў у выхадныя з мэтай атрымаць за работу натураплату. Калі ласка, колькасць жадаючых не абмяжоўваем, тэлефануйце па нумары 2-11-07 і ўдзельнічайце ва ўборачным працэсе. Карысць будзе ўзаемная.


Як паведаміла нам дырэктар КСУП «Брагінка» Тамара Сямёнаўна Кудан, за кожную адпрацаваную змену атрымаеце па дзесяць кілаграмаў бульбы. А наша задача – забяспечыць вас транспартам, што, думаю,  асаблівых праблем не складзе.


В. ДЗЕГАЎЦОВА,
намеснік начальніка па
працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама



Пакінуць адказ