ГОД ЗАКОНЧЫМ З ПРЫБЫТКАМ

Общество

Вынікі работы аграпрамысловага комплексу раёна за дзевяць месяцаў бягучага года
з пункту гледжання эканаміста


Па выніках работы за дзевяць месяцаў бягучага года  сельгаспрадпрыемствы раёна атрымалі чысты прыбытак у суме 10 млрд 48 млн рублёў пры рэнтабельнасці 37,7 працэнта. У параўнанні з мінулагоднім ён павялічыўся на 2 млрд 485 млн. Прыбытак ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі, наадварот, зменшыўся на 573 млн і склаў 796 млн пры рэнтабельнасці тры працэнты. Назаву гаспадаркі, дзе гэты паказчык значна вышэйшы: ордэна Леніна камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Брагінскі» і КСУП «Саўгас «Камарынскі». Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі тут 13,3 і 4,6 працэнта адпаведна.


На жаль, КСУП «Малажынскі» ад рэалізацыі прадукцыі мае страты ў суме 30 млн рублёў. У параўнанні з першым паўгоддзем яны скараціліся на 357 млн, на 1 ліпеня страты вымяраліся сумай 387 млн. Згодна з папярэднімі данымі спецыялістаў, да фінішу 2009-га малажанцы прыйдуць, як і ўсе, без «мінусаў» у паказчыках. На фінансава-эканамічнае становішча гэтай гаспадаркі паўплывала тое, што КСУП «Дублінскі» быў далучаны да яе з вялікімі даўгамі. Каб разлічыцца, патрэбен час.


Сельскагаспадарчы год ужо завершаны, можна падсумаваць вынікі работы. Ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі аграрыі раёна маюць прыбытак у суме 1 млрд 45 млн, што практычна вышэй мінулагодняга на мільярд. Чакаецца, што і каляндарны год усе сельгаспрадпрыемствы закончаць са станоўчай рэнтабельнасцю.


Сёлета намнога больш прададзена прадукцыі, але ж гэта істотным чынам не паўплывала на паляпшэнне матэрыяльнага становішча працаўнікоў вёскі. На 1 кастрычніка крэдыторская запазычанасць складае 32 млрд 671 млн рублёў, запазычанасць па доўгатэрміновых пазыках (жыллё, тэхніка) – 35 млрд 466 млн, кароткатэрміновых (заработная плата, гаруча-змазачныя матэрыялы) – 6 млрд 745 млн. У разліку на адну гаспадарку ў сярэднім прыпадае па 10 млрд 697 млн.


На перааснашчэнне і будаўніцтва новай фермы ў КСУП «Малажынскі» затрачана 23 мільярды рублёў. Грошы гэтыя акупяцца ў бліжэйшыя гады.


Вытворчасць валавой прадукцыі ў параўнанні з мінулым годам ва ўсіх катэгорыях гаспадарак павялічылася на 13 працэнтаў, што і  прадугледжвалася заданнем. У грамадскім сектары прагнозны паказчык выкананы на 118,4 працэнта, насельніцтвам – на 101,9. Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ўзрасла на 15,6 працэнта, вырошчванне буйной рагатай жывёлы – на 19,9, вытворачсць малака – на 11,3 працэнта, свініны – у 1,9 раза. Тэмп росту валавой прадукцыі раслінаводства забяспечаны на 20 працэнтаў. У агульным аб’ёме вытворчасці яна займае 63,8 працэнта, жывёлагадоўчая – 36,2. Прагноз па ўстаноўленых тэмпах росту валавой прадукцыі выкананы гаспадаркамі раёна ў наступных аб’ёмах: КСУП імя Жукава — на 124,9 працэнта пры заданні 124, КСУП “Брагінка” – на 125,9 працэнта пры заданнні 113, КСУП “Брагінскі” – на 114,5 працэнта пры заданні 110,2. КСУП “Чамярыскі” выканаў прагнозныя паказчыкі на 125,3 працэнта (пры заданні 123,4), КСУП “Малажынскі” – на 117,2 (заданнем прадугледжвалася  112,8), КСУП “Пераможнік” – на 118,2 пры заданні 117, КСУП “Саўгас “Камарынскі” – на 107,5 пры заданні 107,4.


Колькасць буйной рагатай жывёлы павялічылася на 6,6 працэнта, або на 1651 галаву, у тым ліку кароў – на 53 галавы, вытвочасць малака – на 11,3, мяса – на 21,7 працэнта.


У параўнанні з мінулым годам надой малака ў разліку на карову павялічыўся на 383 і склаў 3366 літраў, рэалізацыя малака – на 16,8 працэнта. Палепшылася захаванасць пагалоўя.


У бягучым годзе вынік, атрыманы ў раслінаводстве, адпавядае ўкладзенай працы. Валавы збор зерневых і зернебабовых склаў 46993 тоны, або на 4497 тон больш мінулага года (110,6%) пры ўраджайнасці 36,4 цэнтнера (+3,6 цнт). У паўтара разы павялічаны валавы збор рапсу і склаў 5018 тон, вытворчасць бульбы – на 71,4 працэнта. Дзяржзаказ па продажы зерня і рапсу выканы ў поўным аб’ёме.


Нягледзячы на многія станоўчыя вынікі работы, неабходна адзначыць, што яшчэ не ўсё зроблена па павышэнні ўрадлівасці глебы, прадуктыўнасці жывёлы і ў цэлым па прадукцыйнасці працы. У параўнанні з мінулым годам атрымана менш садавіны на 288 тон.


У цэлым па раёне на кожнага чалавека атрымана прадукцыі на 40,9 млн рублёў, хаця ў КСУП “Брагінскі” – на 73,7 млн, КСУП “Чамярыскі” – на 49,2, і для параўнання: у КСУП “Саўгас “Камарынскі” – на 29,2 млн.


Вынікі работы па прадуктыўнасці кароў маглі б быць лепшымі, калі б не ўпушчэнні ў пытаннях узнаўлення статка. Недаатрымана за гэты перыяд 74 цяляці, а ў КСУП імя Жукава – 57, у “Брагінскім” – 176.


У шэрагу гаспадарак не на належным узроўні вядзецца работа з узнаўленнем статка і павелічэннем колькасці кароў. На 100 кароў прыпадае16 нецеляў, што менш мінулагодняга на чатыры галавы.


Нягледзячы на тое, што рост вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі забяспечаны, для выканання задання па вытворчасці мяса не хапіла 93 тоны, свініны – 33 тоны. Прычына ранейшая: нізкія сярэднясутачныя прывагі. Адным з рэзерваў нарошчвання мяса з’яўляецца захаванасць маладняку. І хаця гэты паказчык лепш мінулагодняга, падзёж буйной рагатай жывёлы склаў 536 галоў. Невытворчае выбыццё жывёлы ў суадносінах да прыплоду – 10,7 працэнта, а ў КСУП “Саўгас “Камарынскі” – 20, КСУП “Брагінка” – 15,3, КСУП “Малажынскі” – 12,5, КСУП імя Жукава – 12 працэнтаў.


У насельніцтва закуплена 341 галава буйной рагатай жывёлы і 756 тон малака, або ў разліку на карову па 850 літраў, што больш мінулагодняга на 40 літраў.
Аналізуючы ўзровень рэалізацыйных цэн, неабходна адзначыць, што выручка за адну тону малака  склала 646,3 тысячы рублёў. Па меншай цане прадавалі малако КСУПы “Пераможнік”, “Малажынскі”, “Брагінка”, імя Жукава, КСУП “Саўгас “Камарынскі”. І ў той жа час КСУП “Брагінскі” – па 704,6 тысячы, КСУП “Чамярыскі” – па 662. Калі б усе гаспадаркі пастаўлялі на перапрацоўку малако па такой цане, дадаткова маглі б мець 792 млн рублёў.


У бягучым годзе ў пераразліку на кармавыя адзінкі нарыхтоўка кармоў павялічылася на 25,6 працэнта, у тым ліку для грамадскага пагалоўя – на 27,6. У разліку на ўмоўную галаву назапашана па 30,8 цнт кармавых адзінак, што больш мінулагодняга на 5,3 цнт.


Згодна са справаздачай у сельскай гаспадарцы занята 1465 чалавек (мінус 109 чалавек). Сярэднямесячны заробак склаў 603,9 тысячы рублёў, або 220 долараў пры заданні 200. У двух гаспадарках ён ніжэйшы  (КСУП “Малажынскі” – 529,3 тысячы, КСУП імя Жукава – 508,3). А самы высокі — у КСУП “Брагінскі” (857 тысяч).
Ставіцца задача, каб усе гаспадаркі выйшлі  на  ўстаноўлены  ўзровень. Неабходна  больш  шырока  выкарыстоўваць меры матэрыяльнага стымулявання.


В. ДЗЕГЦЯРЭНКА,
начальнік аддзела эканомікі упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама



Добавить комментарий