ЗАПРАШАЕМ ДА ДЭБАТАЎ

Грамадства

У  кожнага кандыдата ў прэзідэнты  Беларусі будзе магчымасць паўдзельнічаць у тэле- і радыёдэбатах. Гэта прадугледжана змяненнямі ў Выбарчым кодэксе, паведаміла старшыня  Цэнтрвыбаркама Беларусі  Лідзія  Ярмошына.


Удзельнічаць  у  дэбатах кандыдаты будуць  па  жаданні.  Калі кандыдат або  яго  давераная  асоба не захочуць выкарыстаць гэты дадатковы час, значыць, дэбатаў не будзе. Разам з тым гадзіна эфірнага часу, якая будзе прадастаўляцца для адзіночных выступленняў, не скароціцца.


Тэледэбаты  будуць паказаны не ў прамым эфіры, а ў запісе. На думку старшыні ЦВК, запіс стане  для  многіх кандыдатаў  страхоўкай, паколькі «не ўсе  з  іх  вопытныя медыйныя барцы, і запіс  дасць магчымасць прадставіць іх  у больш прывабным святле ў вачах  выбаршчыкаў».


Лідзія Ярмошына лічыць, што тэледэбаты дадуць  магчымасць выбаршчыкам  даведацца аб пазіцыі кандыдатаў, іх  адносінах  да  актуальных пытанняў  унутранай і знешняй палітыкі.  «Будзе гэта ў запісе ці ў прамым эфіры  – не мае значэння, таму што выбаршчык атрымае ўсю паўнату інфармацыі», – сказала старшыня ЦВК.


Яна растлумачыла, што ўдзел у тэледэбатах – добраахвотная справа кожнага кандыдата. Але калі ён адмовіцца  ад  гэтай магчымасці, то «незрасходаваныя» паўгадзіны эфірнага часу, які адпушчаны на тэледэбаты, яму не вернуць.


Апанентаў па тэледэбатах кожны з кандыдатаў можа выбіраць самастойна. А вось чарговасць выступленняў будзе вызначана па выніках жараб’ёўкі.


БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *