…І СТАНЕ ЗЕРНЕ ХЛЕБАМ НА СТАЛЕ

Грамадства

«Хлеб – дар Божы»,  – казалі нашы продкі,  адносіліся да яго з павагай і лічылі галоўным багаццем. Сёння мы часам забываем аб сапраўдным кошце хлеба, аб тым, што ён увабраў у сябе працу не аднаго чалавека. Тысячы людзей прыклалі мноства намаганняў, каб вырасціць збожжа, сабраць яго, абмалаціць, змалоць…


На нівах Брагіншчыны працягваецца працоўнае спаборніцтва сярод людзей, якія ўдастоены высокага звання – хлебаробы. Галоўная задача дня для іх  –  убраць ураджай якасна, выкарыстоўваючы кожную пагодлівую гадзіну. А тыя, хто намалаціў або перавёз тысячу і больш  тон зерня, працягваюць прымаць віншаванні.  У панядзелак граматы і падарункі чарговым тысячнікам уручалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Ігар Самбук, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Раманюк і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля Фурс.



У пачатку тыдня тысячны рубеж перасягнулі экіпажы ў складзе Алега Раманюка і Генадзя Шкурко, Сяргея Прыходзькі і Дзмітрыя Міхаленкі, Аляксандра Раманюка і Сяргея Герасіменкі. Разам з імі віншаванні прымаў і Мікалай Лявоненка, які працуе ў пары з бацькам (Сяргей Лявоненка атрымаў падарункі крыху раней).


Дарэчы, сярод камбайнераў-тысячнікаў – два школьнікі. Наталля Мікалаеўена растлумачыла, што юнакі працаўладкаваны па спецыяльнай праграме саюза моладзі, якая прадугледжвае летнюю занятасць падлеткаў. Дзмітрый Міхаленка і Мікалай Лявоненка самі праявілі жаданне дапамагчы роднай гаспадарцы і выдатна спраўляюцца з даручанымі абавязкамі. 


У КСУП “Брагінка” віншаванні былі адрасаваны вадзіцелям Рыгору Бураку і  Ігару Дубіну.


Нехта падлічыў, што з аднаго зярнятка пшаніцы можна атрымаць каля 20 міліграмаў мукі першага гатунку. Гэта значыць, што для выпечкі аднаго батона патрабуецца больш 10 тысяч зерняў. Уяўляеце колькі патрэбна збожжа, каб забяспечыць хлебам, напрыклад, жыхароў нашага раёна?


Вольга  ПАЛЯШЧУК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *