ВЫСОКІ ДАВЕР

Грамадства

Схільныя давяраць вынікам маючых адбыцца парламенцкіх выбараў 84% грамадзян Беларусі. Аб гэтым сведчаць даныя тэлефоннага апытання насельніцтва краіны, праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Акрамя таго, сацыёлагі высветлілі,   што  большасць  грамадзян (75%) не супраць правядзення датэрміновага галасавання.


Сацыёлагі апыталі 1 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах.


Эфектыўная  форма


Найбольш эфектыўнай формай агітацыі ў ходзе выбарчай кампаніі з’яўляецца «жывая» работа кандыдата з выбаршчыкамі. Адказваючы на шматварыянтнае пытанне аб тым, якія формы агітацыі найбольш эфектыўныя ў ходзе выбарчай кампаніі, рэспандэнты першае месца адвялі сустрэчам кандыдатаў з насельніцтвам па месцы жыхарства (назвалі 41% рэспандэнтаў), другое — выступленням  на тэлебачанні, радыё, у прэсе (32,5%), трэцяе — сустрэчам з працоўнымі калектывамі па месцы работы (32%), чацвёртае — індывідуальнай рабоце кандыдата і яго давераных асобаў з выбаршчыкамі.


Цікава, што тэледэбаты, якія з’яўляюцца навацыяй цяперашняй парламенцкай кампаніі, занялі ў рэйтынгу рэспандэнтаў толькі пятае месца.


Сацыёлагі апыталі 1 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшых ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і Мінску, раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах.


44  участкі  — за  мяжой


Для галасавання грамадзян Беларусі ў іншых краінах будуць адкрыты 44 участкі, паведаміў на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. «У час кожнай выбарчай кампаніі амаль 10 тыс. беларускіх грамадзян галасуюць за мяжой», — паведаміў ён, растлумачыўшы, што ўчастак адкрываецца там, дзе на консульскім уліку знаходзяцца больш як 20 грамадзян.


У гэтым годзе, паводле даных МЗС, 44 участкі адкрываюцца ў 33 краінах. Сярод іх Малдова, Венгрыя, Італія, Канада, ЗША, Венесуэла. У большасці краін участкі адкрываюцца пры пасольствах, але ў некаторых краінах такіх участкаў некалькі. Напрыклад, у Расіі ўчасткі адкрыты не толькі ў Маскве, але і ў  Калінінградзе, Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне.
Замежныя ўчасткі для галасавання грамадзян  Беларусі  рашэннем ЦВК прыпісаны да сталічнай Купалаўскай акругі (нумар 95). У гэтай акрузе пражываюць амаль 64 тыс. чалавек.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *