Віктар Ганчар прызнаны лепшым сярод галоўных спецыялістаў

Грамадства

Пра маладых спецыялістаў, якія пасля заканчэння вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў вярнуліся з дыпломамі ў родныя мясціны, марыць кожны кіраўнік. З імі звязваюць надзеі на адраджэнне роднага краю і поспех прадпрыемства, ім давяраюць і ўпэўнены: адсюль наўрад ці паедуць. Асабліва, калі ёсць жыллё, работа, якая добра аплачваецца, павага калег, кіраўніцтва.



Прыкладна па такім сцэнарыі і складвалася ўсё ў жыцці галоўнага эканаміста КСУП імя Жукава Віктара Ганчара. Ён родам з Конанаўшчыны, пасля школы паступіў у Гомельскі сельскагаспадарчы тэхнікум, а потым – у гандлёва-эканамічны ўніверсітэт.


Два гады працаваў бухгалтарам, а з 2004-га – эканаміст. Прафесіі гэтыя хаця і звязаны з лічбамі, фінансамі, усё ж эканамісту на вытворчасці адводзіцца галоўная роля. Асабліва ў сучасных умовах, калі на першы план выходзяць эфектыўнасць гаспадарання прадпрыемства, стабільнасць, прыбытак.


Планаванне, аналіз, заработная плата, рэнтабельнасць – гэтыя словы і ўсё, што звязана з імі, сталі прывычнымі для Віктара пасля дзесяці гадоў напружаных будняў. Стаж невялікі, але ж дастатковы, каб набыць пэўны вопыт.
Начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянціна Дзегцярэнка цэніць у ім імкненне да ўдасканалення, стараннасць.


Сярод галоўных спецыялістаў  Віктар Ганчар прызнаны лепшым. Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адзначаны грашовай прэміяй у суме 500 тысяч рублёў. Віншуем!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *