З ПЕРШЫМ СНЕГАМ

Грамадства

Зіма сёлета  не  спазнілася,  прыйшла  амаль па календары. І  адразу – са сняжком, які сыпануў у другой палове дня трэцяга снежня, што  адчулі і вадзіцелі, і пешаходы. На вуліцы выйшла снегаўборачная тэхніка.



Па паведамленні  начальніка Брагінскай метэастанцыі Валянціны Малочкі,  за дванаццаць з паловай гадзін у нашым райцэнтры выпала 12,3 мм ападкаў, што каля дэкаднай нормы. Вышыня снегу ўчора дасягнула дзесяці сантыметраў.  Але першы снег такой парой усё  ж лічыцца запозненым.



Самае ранняе, дарэчы, усталяванне белага  покрыва было зафіксавана ў Брагіне другога лістапада 1956 года, а самае позняе – восьмага снежня 1963-га.


Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *