На Марозаўскім канале добры клёў

Грамадства

20 апреля_На Марозаўскім канале добры клёўВось і дачакаліся мы цяпла! Прырода, здаецца,  злітасцівілася над намі, дала магчымасць вясне навярстаць упушчанае і падараваць людзям больш сонечных дзён. Абуджаецца ўсё жывое, вяртаюцца з выраю ластаўкі,  з важным выглядам ходзіць па  палях  бусел,  нібы правярае, ці гатова да сяўбы зямля. Здзіўляецца  даўганогі,  што  сёлета  шмат вады на палетках.
Імклівая плынь  нясе яе цераз меліярацыйныя каналы, падхопліваючы на сваім шляху   смецце, якога сабралася за зімовыя месяцы шмат. Збіваецца ў вялікія кучы, якія не даюць ходу вадзе. І тут без дапамогі чалавека не абысціся. Рабочыя прадпрыемства меліярацыйных сістэм Андрэй Цімошчанка і Адам Сінькевіч стаяць напагатове, каб падхапіць увесь гэты сплаў і выкінуць на бераг. Шлюзы чысцяць з дапамогай самаробнага прыстасавання. Работа аднастайная, да таго ж увесь час даводзіцца глядзець уніз і сачыць за шумнаводным патокам, які віруе. З непрывычкі можа закружыцца галава. Хаця прываблівае  тое, што працуюць на свежым паветры,  ды і  за рыбакамі цікава сачыць.  Вунь іх колькі сабралася ўздоўж  Марозаўскага канала!
Нам таксама захацелася даведацца, што ж прываблівае іх тут. Аказалася, добры клёў. Паназіралі, як шчаслівыя аматары актыўнага адпачынку  цягнуць адну за другой ладныя рыбіны. Прыгожы красавіцкі дзень, удача, добры настрой… Што яшчэ трэба, каб на непрацяглы час адарвацца ад гарадскога шуму і тлуму. І меліяратарам весялей працуецца, калі бачаць, як радуюцца  рыбаловы. Лічы, на адным участку знаходзяцца, раздзяляе толькі дарога. Яны – на мосціку, а  тыя – унізе, на беразе. Хаця занятак у кожнага свой: у адных – работа, у другіх –  хобі, адпачынак, гэта  як паглядзець.
Ніна СІНІЛАВА



1 комментарий по теме “На Марозаўскім канале добры клёў

  1. Интересный материал. Не хватает комментариев рыбаков и фото крупным планом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *