У Брагіне прайшоў Міжнародны легкаатлетычны прабег

Спорт

24 апреля_Брагинская десяткаНапярэдадні  чарговай гадавіны  аварыі  на  Чарнобыльскай  ЧАЭС  прафесійныя спартсмены  і аматары бегу зноў сабраліся ў Брагіне, каб не толькі прыняць удзел  у спаборніцтвах, але і аддаць  даніну  павагі  людзям,  якія  ліквідавалі  наступствы  катастрофы.

Міжнародны  легкаатлетычны  прабег  “Званы  Чарнобыля” праходзіў  у  23-ці  раз, а “Брагінская  дзясятка” – у восьмы.  Сёлета яны аб’ядналіся  і  сабралі  больш   чым   200  прыхільнікаў  спорту  розных  прафесій і  ўзростаў з Беларусі, Украіны і  Германіі.  Геаграфія  ўдзельнікаў   працягнулася  ад   Магілёва  да  Данецка і  Пірны.
Перад стартам усе яшчэ раз успомнілі аб падзеях 1986 года. Прысутных вітала намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва, якая адзначыла, што такія маштабныя мерапрыемствы дазваляюць не толькі нагадаць падрастаючаму пакаленню аб трагедыі, што ўвайшла ў гісторыю Брагіншчыны, але і прапагандуюць здаровы лад жыцця. А для жыхароў нашага  раёна,  пацярпелага  ад  аварыі на ЧАЭС, гэта  немалаважна. У  памяць аб загінуўшых у выніку катастрофы ўсе схілілі галовы ў хвіліне маўчання і  ўсклалі кветкі да помніка Васілю Ігнаценку.
Першымі на дыстанцыю ў 60 метраў выйшлі выхаванцы дашкольных устаноў. На фінішы ўсіх маленькіх спартсменаў чакалі  падарункі.
Агульны старт быў дадзены ў 11.00.  Маршрут пралягаў па вуліцах Брагіна і па аб’язной дарозе. І ўжо праз некалькі хвілін легкаатлеты, пераадолеўшы адлегласці ў адзін, два, пяць і дзесяць кіламетраў, з’яўляюцца на фінішы  пад  бурныя  апладысменты балельшчыкаў.   А   іх  заслужыў кожны  спартсмен,   незалежна ад выніку,  бо  ў  спорце, як вядома,  галоўнае –  не  перамога, а ўдзел.
Цырымонія ўзнагароджвання праходзіла ў РДК і працягвалася каля гадзіны. На сцэну падымаліся не толькі пераможцы і прызёры. Падарункі  былі  прызапашаны і для самых юных легкаатлетаў “Брагінскай дзясяткі” –  дзевяцігадовага  Кірыла  Кулыбы  (Брагін)  і  адзінаццацігадовай Вольгі Амельчанкі (Гомель), а  таксама для самых пажылых,  але  бадзёрых удзельнікаў забегу  Уладзілены Кокінай з Украіны, якой споўнілася 86 гадоў, і 77-гадовага  Андрэя  Караленкі з Жодзіна. Не пажадаў застацца ў баку ад спаборніцтваў і інвалід першай групы па зроку –  74-гадовы Пётр  Аўласенка з Бабруйска, дарэчы, удзе-льнік параалімпійскіх  гульняў,  які пераадолеў адлегласць  у  5 кіламетраў.   Дастойны  прыклад   для  моладзі!
А пераможцамі  “Брагінскай   дзясяткі”  сталі:
• у групе 14 гадоў і маладзей:  Уладзіслаў Церашонак (Хойнікі) і Кацярына Манько (Мазыр);
• 15-17 гадоў: Віктар Трошын (Хойнікі) і Анастасія Бардашэвіч  (Мазыр);
• 18-22 гады:  Дзмітрый  Аксёнаў (Гомель);
• 23-30 гадоў:  Аляксандр  Падольскі (Гомель) і Марыя  Карэльская  (Хойнікі);
• 31-40 гадоў: Сяргей Лісіцын (Гомель) і Вольга Більдзюкевіч (Салігорск);
• 41-50 гадоў: Мікалай Салановіч (Бабруйск) і Ніна Падлозная (Салігорск);
• 51-60 гадоў: Уладзімір Верамейчанка (Чарнігаў) і Тамара Кізотава (Бабруйск);
• 61-70 гадоў:  Анатоль Дрэнь (Салігорск) і Марыя  Зубок  (Чарнігаў);
• 71-74 гады: Леанід Гісаў (Бабруйск) і Ірына Бельская (Бабруйск);
• 75 гадоў і  старэй: Віктар Кучынскі (Магілёў) і Уладзілена Кокіна (Днепрапятроўская вобласць, Украіна) .
На дыстанцыі  5  кіламетраў  лідзіравалі Эдуард  Левін (Гомель) і Таццяна Дзялендзік (Салігорск).  На дыстанцыі  2 кіламетры сярод хлопчыкаў першым быў Андрэй Белазёраў (Хойнікі),  на дыстанцыі  1  кіламетр  сярод дзяўчынак  –  Ангеліна  Брэль (Хойнікі).
Прызёрамі ў  сваіх узроставых катэгорыях таксама сталі  і  прадстаўнікі Брагіна: Анастасія Сердзюкова,  Ірына  Лысянок,  Даніл Шэпіла,  Анастасія  Качан,  Алеся  Кічкар,  Дзіана   Ласіца.
І, нарэшце, абсалютныя пераможцы: Аляксандр Падольскі і Ніна Падлозная, якія  прыбеглі  да  фінішу  з  вынікамі 32,05  і  43,28  хвіліны адпаведна.
Дарэчы, у нядзелю знайшлі сваіх уладальнікаў і ўзнагароды легкаатлетычнага прабегу, што праходзіў нядаўна ў Славуцічы. Кубак і дыплом першай ступені атрымала Анастасія Сердзюкова, якая стала пераможцай у сваёй узроставай катэгорыі.  Другое месца ў гэтых жа спаборніцтвах  заняў  Уладзімір  Іванюценка,  трэцяе  –  Пётр Гаўрыленка.
У   міні-футболе,  які  праходзіў  21 красавіка на стадыёне Брагіна,  перамогу святкавалі ўкраінцы. Другое месца занялі футбалісты Брагіна, трэцяе – маладзёжная зборная каманда  Пірны і Брагіна.
Медалі, дыпломы і падарункі спартсмены атрымалі дзякуючы спонсарскай дапамозе ўпраўлення па фізкультуры, спорце і турызме Гомельскага  аблвыканкама, раённага выканаўчага  камітэта,  газеты “Гомельская праўда”, ДЮСШ,  раённага  аддзела  адукацыі,  Брагінскага  тэрытарыяльнага цэнтра  сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва,  КЖУП “Брагінскае”,  магазіна спартыўных  тавараў  “Тален Груп”,  спадарыні  Хайке  Забель  (Германія),  прадпрымальнікаў г.п. Брагіна і інш.



1 комментарий по теме “У Брагіне прайшоў Міжнародны легкаатлетычны прабег

  1. Пробежка — отличное занятие, неплохой способ сбросить лишний вес.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *