Амаль 14 мільёнаў рублёў каштавалі для жыхара раёна 13 кг рыбы

Территория закона

Парушэнне заканадаўства аб ахове навакольнага асяроддзя, а прасцей – браканьерства, наносіць велізарную шкоду як эканоміцы краіны, так і прыродзе. Таму мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленне і спыненне фактаў незаконнага палявання і рабалоўства, праводзяцца круглы год.

На чым толькі не рыбачаць браканьеры!
На чым толькі не рыбачаць браканьеры!

Саміх жа браканьераў не цікавіць, якую шкоду навакольнаму асяроддзю яны наносяць сваімі супрацьпраўнымі дзеяннямі. Галоўнае – паболей налавіць ці пабуйней забіць. Прычым матывы ў парушальнікаў самыя розныя. Адны спасылаюцца на цяжкае матэрыяльнае становішча і, напрыклад, што злоўленая рыба з’яўляецца адзінай крыніцай харчавання для сям’і, другія лічаць гэта неад’емнай часткай адпачынку на прыродзе, трэція і зусім будуюць на незаконным рыбалоўстве выгадны бізнес.

Адзін з амаратаў такой рыбалкі быў затрыманы на рацэ Казёнка каля Дабрагошчы ў канцы красавіка, калі дзейнічала абмежаванне на лоўлю ўсіх відаў рыбы. З забароненых прылад у грамадзяніна былі дзве сеткі з лёскі агульнай даўжынёй 51 м. Імі ён здабыў аднаго ляшча, два язі, тры чахоні, 10 гусцераў, 23 плоткі, 29 сіньцоў, чым нанёс навакольнаму асяроддзю шкоду амаль на 10 мільёнаў рублёў. Дарэчы, вага ўлову склала 13,8 кг.

За гэты ўлоў абыйшоўся мужчыну амаль у 14 мільёнаў рублёў
Гэты ўлоў абыйшоўся мужчыну амаль у 14 мільёнаў рублёў

Суд Брагінскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у незаконнай здабычы рыбы, чём ён прычыніў прыродзе шкоду ў буйным памеры. На падставе ч. 2 арт. 281 Крымінальнага кодэкса грамадзяніну было прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь (4 млн руб.) з выплатай 9 мільёнаў 630 тысяч рублёў у даход дзяржавы.

Брагінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *