Рыбалка ў Беларусі можа стаць платнай

Грамадства

RybalkaПра гэта паведаміў старшыня рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» Юрый Шумскі.

На яго думку, неабходна разглядаць пытанне аб увядзенні невялікай платы. «Гэтае пытанне патрабуе, вядома ж, вельмі сур’ёзнай дапрацоўкі, і яно падымалася на нарадах рознага ўзроўню, — сказаў ён.

— Вопыт шэрагу еўрапейскіх краін (Італіі, Польшчы і іншых) паказвае, што рыбалка ў цэлым павінна быць платнай.

Дзесьці гэта фіш-карта, дзесьці сяброўства ў шэрагах рыбалоўных саюзаў ці таварыстваў».

У якасці прыкладу Юрый Шумскі прывёў Эстонію, дзе рыбалку можна аплаціць з дапамогай мабільнага тэлефона. «Такім чынам, выключаюцца ўсялякія бюракратычныя перашкоды», — лічыць старшыня таварыства рыбаловаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *