Хлебаробаў з ААТ «Чамярыскі» віншавалі з намалотам першай тысячы тон зерневых і рапсу

Грамадства


Podarki-1Ні якаму іншаму віду сельскагаспадарчых работ не надаецца столькі ўвагі на дзяржаўным узроўні, колькі ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Адны традыцыйныя рэспубліканскія святы-кірмашы “Дажынкі” чаго вартыя. У апошнія гады ўдзельнічаюць у ім і прадстаўнікі нашага раёна. Некалькі разоў падымаліся на сцэну свята хлебаробыААТ “Чамярыскі”. А пачынаюцца працоўныя поспехі зараз. Распрацаваны абласныя, раённыя і ўнутрыгаспадарчыя ўмовы спаборніцтва сярод камбайнераў, вадзіцеляў, машыністаў зернетакоў і іншых удзельнікаў уборкі ўраджаю. А яна набірае абароты. Падводзяцца прамежкавыя вынікі, адзначаюцца лепшыя. Робіць гэта ў першую чаргу райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У панядзелак павіншаваць чамярыскіх хлебаробаў з працоўнай перамогай – намалотам першай тысячы тон зерневых і рапсу ў гаспадарку прыехаў першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Банчук, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ятчанка, намеснік старшыні Гомельскага абласнога аб’яднання прафсвюзаў Пётр Шылаў, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Яцэвіч, іншыя пасадавыя асобы. Экіпажы камбайнаў у складзе Міхаіла і Вячаслава Салдаценкаў і Рыгора Сніцарэнкі з памочнікам Аляксеем Сніцарэнкам чакалі іх на хлебнай ніве.

Podarki-2Podarki-4Podarki-3— Вельмі прыемна прыехаць сюды, на гэта поле, дзе вырашчаны нядрэнны ўраджай, дзе добра і якасна працуюць людзі, уручыць ім тыя заслужаныя ўзнагароды, якія яны зарабілі, — адзначыў Віктар Леанідавіч. – Ушанаваць чалавека за добрую працу – гэта вялікі гонар. Увогуле, уборачная кампанія ў вобласці праходзіць арганізавана.

Ён падзякаваў чамярыскім тысячнікам за добрасумленную і самаадданую працу і ўручыў каштоўныя падарункі. Загучала над хлебнай нівай песня, якую прэзентавалі прысутным самадзейныя артысты з Малажына.

Podarki-5Перашкодзіў святочнай цырымоніі моцны дождж, нібы нагадваючы аб тым, што на ўліку кожная хвіліна і марудзіць нельга…

Галіна ШАЎЧЭНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *