Пайшла па грыбы і прапала жыхарка вёскі Рудня Жураўлёва

Территория закона

Les

Небяспеку, якая чакае ў лесе грыбнікоў, многія недаацэньваюць. Менавіта таму ў газетах і на тэлебачанні час ад часу з’яўляецца інфармацыя аб чарговым прапаўшым чалавеку. У мінулую пятніцу адна з такіх сумных гісторый здарылася і ў нашым раёне. На нумар дзяжурнай часці РАУС 102 патэлефанавалі сваякі 80-гадовай жыхаркі вёскі Рудня Жураўлёва і паведамілі, што не могуць самастойна знайсці бабулю, якая яшчэ раніцай пайшла па грыбы. На ногі быў падняты практычна ўвесь раённы ад-дзел унутраных спраў і неадкладна была створана пошукавая група на чале з намеснікам начальніка Вячаславам Лысянком. Да справы падключылі і кінолага з сабакам.

Вынік не заставіў сябе доўга чакаць: каля васьмі гадзін вечара пенсіянерка была знойдзена на балоце ў пяці кіламетрах ад населенага пункта. Можна толькі ўявіць стан пажылой жанчыны, знясіленай ад смагі, якая ўвесь дзень блукала па лесе. Таму першае, што зрабіла бабуля, гэта папрасіла ў сваіх выратавальнікаў вады.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *