На крытычныя заўвагі рэдакцыі адказвае кіраўніцтва гаспадарак

Сельское хозяйство

Otvet

У матэрыяле “Вынікі работы аграпрамысловага комплексу” ўказвалася на недахопы ў арганізацыі вытворчага працэсу ў КСУП “Пераможнік” і ААТ “Малажынскі”, што прывяло да спаду аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Міхаіл Пінжакоў у сваім адказе паведаміў рэдакцыі наступнае: “Зніжэнне вытворчасці свініны звязана з закрыццём свінафермы, а сельскагаспадарчай прадукцыі – складанымі ўмовамі надвор’я, незбалансаванасцю і недастатковасцю кармавой базы.

Спад вытворчасці малака адбыўся па прычыне нізкай прадуктыўнасці кароў, недастатковасці кармоў, высокай шчыльнасці жывёлы на 1 га. Нізкі ўзровень закупу маладняку ў насельніцтва звязаны з недахопам фінансавых сродкаў, нізкая таварнасць малака – з неабходнасцю частку малака накіроўваць на выпайку цялят. Вялікая колькасць абавязацельстваў па пазыках узнікла пасля далучэння КСУП “Дублінскі”, звязана з плацяжамі па дагаворах фінансавай арэнды, а таксама авансаваннем на выплату заработнай платы”.

“КСУП “Пераможнік” паведамляе, што крытычны матэрыял “Вынікі работы аграпрамысловага комплексу”, змешчаны ў 60-м нумары газеты за 31.07.2013 года, разгледжанны ў калектыве прадпрыемства. У цяперашні час вытворчасць малака ў параўнанні з мінулым годам узрасла, а таксама павялічыўся продаж яго дзяржаве. Рэлізуецца малако гатункамі “экстра” і вышэйшым”, – такі адказ даслаў у рэдакцыю дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Прусянок.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *