Учора Брагінскі раён наведала місія АБСЕ ў Беларусі

Грамадства

OBSE_1

12-13 верасня ў  Гомельскай вобласці знаходзіліся з візітам кіраўнікі дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый. Спачатку яны пабывалі ў Хойніцкім раёне, а вечарам 12 верасня прыехалі ў Брагін.

OBSE_2

OBSE_3

OBSE_5

Сустрэча праходзіла ў гістарычным музеі з карціннай галерэяй, дзе іх віталі цёпла і гасцінна. Намеснік старшыні райвыканкама Ганна Бабрынёва ўручыла Главе Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Майры Мора герб Брагіна, выкананы нетрадыцыйна – у форме торта, своеасаблівы шэдэўр кулінарнага мастацтва.

Для высокіх гасцей была праведзена экскурсія па музеі. У адной з залаў, прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікі дыпламатычных місій запалілі свечкі ў памяць пра тых, хто загінуў пры вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уразіў іх і праект “Потерянная земля”.

OBSE_7

OBSE_4

OBSE_6

На сустрэчу з замежнымі гасцямі прыехалі актыўныя жанчыны Брагіншчыны, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю, развіваюць фермерскія гаспадаркі: Жанна Чубса, Таццяна Катлабай, Таццяна Рак, Святлана Сніцарэнка, Алена Малочка. Яны аб’ядналіся ў клуб дзелавых жанчын. Сельгасвытворцы падрыхтавалі для высокіх гасцей выставу прадуцыі, вырашчаную сваімі рукамі. Ад убачанага і пачутага ў кіраўнікоў дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый засталіся добрыя ўражанні.

OBSE_8



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *