23 лістапада 2013 года Хракавіцкай сярэдняй школе споўнілася 150 гадоў

Грамадства

Skola

Наша школа заўсёды ішла ў нагу з часам, і якія б задачы перад ёй не ставіліся, дастойна спраўлялася з імі. Інакш і не магло быць, бо кіравалі ёю разумныя, бескарыслівыя, энергічныя і таленавітыя дырэктары. Яны аддавалі ўсе свае сілы, розум і энергію роднай школе. Так, 16 гадоў яе ўзначальваў Міхаіл Ярасавіч Казачэнка. Менавіта пры ім у 1988-м установа перамясцілася ў новы будынак з прасторнай спартыўнай залай, бібліятэкай, сталовай, стадыёнам. Са жніўня 2009-га на чале школы стаіць Мікалай Васільевіч Яшчук, дзейнасць якога накіравана не толькі на павышэнне ўзроўню адукацыі і выхавання вучняў, але і на стварэнне ўмоў для прафесійнага росту настаўнікаў.

Бурнымі авацыямі сус-тракалі ўдзельнікі свята ветэранаў педагагічнай працы: настаўніцу біялогіі і хіміі Любоў Барысаўну Майсеенку, нас-таўнікаў малявання і чарчэння Андрэя Андрэевіча Майсеенку і Аркадзя Аляксандравіча Ефіменку, настаўніцу гісторыі Любоў Антонаўну Масанавец, настаўніц пачатковых класаў Тамару Рыгораўну Ефіменку і Ларысу Іванаўну Ткачэнку, настаўніцу матэматыкі Валянціну Анатольеўну Казачэнку. Успомнілі і тых, хто не змог прыйсці на юбілейны вечар, і тых, каго ўжо няма з намі.

Шквал апладысментаў зрывалі настаўнікі, якія аддалі школе больш за 25 гадоў. Ва ўрачыстай атмасферы начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Іванавіч Калясан і старшыня райкама прафсаюза Таццяна Віктараўна Лаханская ўручылі ім лісты падзякі за добрасумленную працу.

Не быў абдзелены ўвагай і тэхнічны персанал школы. Дырэктар Мікалай Васільевіч Яшчук і старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы Марыя Міхайлаўна Літвіненка ўручылі лісты падзякі Святлане Міхайлаўне Ефі-менцы, Ларысе Рыгораўне Царанок, Аляксандру Пятровічу Капуру.

Віталі на свяце і выпускнікоў школы, сярод якіх – выкладчыкі ВНУ, будаўнікі, ваенныя, працаўнікі сельскай гаспадаркі, урачы, інжынеры, супрацоўнікі МУС і МНС і, вядома ж, педагогі. Так, выпускніца 1976 года Ганна Леанідаўна Дзям’яненка з удзячнасцю ўспамінала гады, праведзеныя за партай: “Сёння я лічу, што стала педагогам дзякуючы маёй роднай школе, настаўнікам, якія вучылі мяне, аддавалі цеплыню свайго сэрца нам, дзецям. Менавіта яны прывілі мне любоў ды роднай мовы і Бацькаўшчыны”. Да віншавальных слоў далучыліся Ніна Іванаўна Болбас, Наталля Міхайлаўна Ефіменка і інш.

На працягу вечара ўзгарэлася полымя на сямі свечках, якія сталі ўвасабленнем гарачых дзіцячых і настаўніцкіх сэрцаў. Так, свечку Дзяцінства запалілі Ірына Рыгораўна Ганчарэнка, выпускніца 1994 года, і яе дачка Вераніка, вучаніца 10 класа. Ад імя ветэранаў працы свечку Памяці запаліла Любоў Антонаўна Масанавец. А чароўную свечку Кахання – сямейная пара, якую стварылі выпускнікі нашай школы Марыя Іванаўна і Фёдар Фёдаравіч Уласенкі, разам яны 56 гадоў.

Настрой прысутным падымалі музычныя нумары мясцовых талентаў. Дарэчы, на сцэну выходзілі не толькі вучні, але і настаўнікі. Завяршыўся юбілейны вечар святочнай дыскатэкай.

Працоўны калектыў школы дзякуе гасцям і выпускнікам, якія адклалі ўсе свае справы і завіталі да нас, каб адсвяткаваць юбілей разам. Шчырую падзяку выказваем начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандру Іванавічу Калясану, старшыні райкама прафсаюза Таццяне Віктараўне Лаханскай і абласному камітэту прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за падарункі і дапамогу ў арганізацыі свята. За матэрыяльную падтрымку асаблівую ўдзячнасць хочацца адрасаваць ААТ “Чамярыскі” ў асобе дырэктара Генадзя Іванавіча Краўчанкі. Спадзяёмся на далейшае разуменне і супрацоўніцтва.

Анастасія ТКАЧЭНКА,
педагог-арганізатар
Хракавіцкай сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *