Міхаіл Смолкін: «Паспеў зрабіць шмат, але пра адпачынак думаць яшчэ рана»

Сельское хозяйство

Smolkin

Гэтымі днямі Міхаіл Сямёнавіч азначыў сваё 65-годдзе. Ён ветэран працы – так кажуць пра людзей, якія прысвяцілі вытворчасці дзесяцігоддзі свайго жыцця. Калі браць канкрэтна нашага героя, дык паўвека. “Лічы, з дзяцінства працую ў сельскай гаспадарцы”, – адказаў коратка на маё пытанне аб пачатку прафесійнай дзейнасці. Пасля вучобы ў Рудакове ў СПТВ-30 стаў механізатарам шырокага профілю, але ж трактарыстам быў нядоўга, паступіў у Рэчы-цкі зааветэрынарны саў-гастэхнікум. Дадатковых ве-даў патрабавала пасада бры-гадзіра, спачатку палявод-чай, а потым і комплекснай брыгады. Адказваў за работу хлебаробаў, жывёлаводаў. Каб нешта патрабаваць ад падначаленых, неабходна было самому разбірацца ў тонкасцях справы, добра ведаць вытворчасць, валодаць арганізатарскімі здольнасцямі. У Міхаіла Сямёнавіча ўсё атрымлівалася, паказчыкі пра-цы падраздзялення былі на вышыні, таму і ўзнагародзілі яго Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Адзначалі за стараннасць шмат разоў, толькі гэтая грамата, якую ўручалі ў райкаме партыі, самая дарагая.

І ўсё ж асноўнае, што дапамагала Смолкіну аб’яд-ноўваць падначаленых, пад-трымліваць парадак, былі яго гаспадарлівасць і адказнасць. Залатыя рукі тварылі цуды. Міхаіл Сямёнавіч пабудаваў у Міхнаўцы прасторны дом, побач з якім размясціліся лазня, гараж, хлявы, на падворку ўсё даведзена да ладу. Дбаў не толькі пра ўласнае, але і пра калгаснае. На ферме, у полі таксама адчувалася гаспадарская руп-лівасць і сялянская дбайнасць, што адбівалася на высокіх дасягненнях.

Толькі трапіла вёска ў лік неперспектыўных, таму давялося перабрацца ў Шку-раты, на цэнтральную сядзібу ААТ “Брагінка”, і, лічы, пачынаць усё спачатку. Дом дырэкцыя Міхаілу Сямёнавічу выдзеліла, але ж адной гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца пры ім, для вясковага чалавека мала. Ён прывык усё жыццё трымаць уласную гаспадарку, таму за два гады абсталяваў летнюю кухню, пабудаваў хлеў для свіней, дрывотню, гараж, а ў доме зрабіў рамонт на свой густ. Ёсць зямельны ўчастак, які апрацоўвае, вы-рошчвае бульбу і гародніну. Хаця, лічыць, патрэбы ў гэ-тым асаблівай няма, бо ўсім жыхарам (хто жадае) вырошчваюць клубні ў полі гаспадаркі за ўмераную плату.

Сядзець без справы Смолкін не збіраецца, ён яшчэ працуе вартаўніком у механічнай май-стэрні, хоча быць карысным сельгаспрадпрыемству. Тут прайшлі лепшыя гады яго жыцця, былі запатрабаваны і ацэнены веды і сумленная праца. Кажа, што ўсім зада-волены. Дом пабудаваў, вы-расціў не аднаго, а трох сыноў (на жаль, адзін з іх заўчасна памёр), ёсць дастатак, павага людзей. Толькі б не падводзіла здароўе. Яго ад усяго сэрца і жадаем Міхаілу Сямёнавічу, а яшчэ – даўгалецця, каб мог парадавацца плёну сваёй пра-цы і адчуць задавальненне ад таго, што зрабілі нястомныя рукі.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *