У аддзяленні дзёнага знаходжання інвалідаў святкавалі Ражаство Хрыстова

Грамадства

Rajastvo

Ражаство Хрыстова – гэта адно з самых светлых і добрых святаў, якое з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. А людзі з асаблівасцямі ў развіцці як ніхто іншы маюць патрэбу ў радасці і станоўчых эмоцыях. Менавіта таму 8 і 9 студзеня ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў былі арганізаваны святочныя сустрэчы. На іх арганізатары запрасілі не толькі маладых інвалідаў, але і мнагадзетных маці, а таксама жанчын, якія самі выхоўваюць дзяцей.

Як паведаміла спецыяліст па сацыяльнай рабоце Ірына Дзямянчык, такія мерапрыемствы ў аддзяленні праводзяцца даволі часта. І для людзей, якія абмежаваны ў вядзенні актыўнага ладу жыцця, яны заўсёды як свята. Дарэчы, ганаровымі гасцямі сустрэч кожны раз з’яўляюцца настаяцель храма ў імя Мікалая Цудатворцы г.п. Брагіна айцец Ігар і пастар евангельскай царквы Юрый Куніцкі. І на гэты раз святары вялі размову на розныя духоўныя і царкоўныя тэмы, асноўная з якіх датычылася Ражаства Хрыстова.

У цёплай атмасферы адна-думцаў запрошаныя прыемна правялі час. А тыя, каму патрэбна была дабрачынная дапамога, атрымалі яшчэ і аддзене, абутак, прадукты харчавання і санітарна-гігіенічныя сродкі. Гасцінцы для святочнага салодкага стала падрыхтавалі супрацоўнікі РКЦ №5 ААТ “Белаграпрамбанк”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *