Чацвер па-ранейшаму застаецца адзіным санітарным днём

Грамадства

Subbotnik

Яшчэ, здаецца, некалькі такіх сонечных, цёплых дзён – і вясна аздобіць зямлю першай зелянінай, упрыгожыць квеценню сады, напоўніць наваколле спевамі пералётных птушак. Час абнаўлення і ў прыродзе, і ў населеных пунктах, дзе пасля зімы застаецца нямала смецця, пяску на дарогах, бруду, якія трэба хутчэй прыбраць. Дружна ўключыцца ў масавую акцыю па добраўпарадкаванні мясцовых тэрыторый заклікае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Сяргей ПРЫХОДЗЬКА:

– Да навядзення чысціні і парадку павінны актыўна падключыцца не толькі працоўныя калектывы, але і кожны домаўладальнік, гаспадар кватэры. Прыбраць двары, падумаць, як будуць выглядаць кветнікі, спланаваць разбіўку клумбаў, прывесці ў належны стан зямельныя ўчасткі вакол будынкаў – гэта толькі пачатковы этап агульнай працы на карысць роднага краю. І не можа быць дробязей у тым, што мы самі для сябе ствараем: ці то фарбуем агароджу, ці то абнаўляем малыя архітэктурныя формы альбо азеляняем вуліцы.

За кожным прадпрыемствам, арганізацыяй і ўстановай, нагадаю, замацавана пэўная тэрыторыя, якую і належыць добраўпарадкаваць. Кожны чацвер па-ранейшаму застаецца адзіным санітарным днём.

Дадам таксама, што вясна – гэта яшчэ і пара, калі актыўна праводзяцца розныя рэйды, праверкі. Таму няўвага да пытанняў добраўпарадкавання тэрыторый, ігнараванне ўстаноўленых санітарных нормаў і правілаў могуць прывесці да штрафных санкцый. Так што пра чысціню і парадак на зямлі трэба дбаць своечасова.

Магчыма, таму што адчуваецца ажыўленне ў прыродзе, вясной хочацца і гармоніі, і прыгажосці, як ніколі. Значыць, самы час брацца за работу: дружную, спорную і плённую!

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *