Сёння – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Мерапрыемства па ўрачыстым уручэнні пашпартоў прайшло 14 сакавіка ў раённым аддзеле ўнутраных спраў. Традыцыйная сустрэча адбылася напярэдадні Дня Канстытуцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі”.

Pasport

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Самбук, які адзначыў, што пашпарт – гэта найперш дакумент, які дае юнакам і  дзяўчатам старт у дарослае жыццё. Атрымаўшы яго, школьнікі павінны ўсведамляць, што цяпер яны паўнацэнныя члены грамадства, якія надзелены не толькі правамі, але і абавязкамі. А глыбей пазнаёміцца з імі маладым людзям дапаможа кніга з тэкстам Канстытуцыі Беларусі, падараваная кожнаму райкамам ГА “БРСМ”.

Ва ўрачытым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік начальніка Брагінскага РАУС Вячаслаў Лысянок, інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Кацярына Перавознікава, загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Раман Цеслянок, галоўны спецыяліст РК ГА “БРСМ” Вольга Паўлянок.

Нагадаем,  Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — асноўны закон нашай краіны. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.

Канстытуцыя складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў. Яна адлюстроўвае  сацыяльна-эканамічны і палітычны этап развіцця грамадства і дзяржавы: замацаванне поўнага дзяржаўнага суверэнітэту, адраджэнне беларускай нацыі і культуры, прызнанне роўнай абароны і роўных магчымасцей для развіцця ўсіх формаў уласнасці.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *