Жывёлагадоўля: прааналізаваць і зрабіць вывады

Сельское хозяйство

korova

Колькасць буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна зменшылася за шэсць месяцаў на 925 галоў і склала 27 854 (97% да ўзроўню 2013-га). Мінусуюць усе, ад ААТ “Малажынскі” з яго 93% да “Пераможніка” , якому да 100% не хапіла 1%. Выключэнне – адкрытае акцыянернае таварыства “Брагінка” (107%). Затое пагалоўе кароў засталося на ўзроўні мінулага года. Дойны статак раёна налічвае 6025 галоў, або 102%.

Валавая вытворчасць малака за першае паўгоддзе даведзена да 12 013 тон (101,7%). Знізілі яе ААТ “Чамярыскі” і “Брагінскі”, астатнія – павялічылі. У “Брагінцы”, напрыклад, валавы надой склаў 102%, а ў “Малажынскім” – 111%. Ад кожнай каровы атрымана па 2005 кілаграмаў малака, што крыху менш чым у мінулым годзе. Найвышэйшы паказчык – у камарынцаў (2400 кілаграмаў) і чамярысцаў (2380), найніжэйшы – у ААТ “Брагінскі” з іх 1418 кілаграмамі. Нягледзячы на тое што жывёлаводы “Малажынскага” атрымалі сёлета на 181 кілаграм малака больш, прадуктыўнасць кароў у іх пакуль невысокая – 1891 кг.

За гэты час прададзена 9927 тон малака (102,4%). Знізілі рэалізацыю ААТ “Чамярыскі” (88%) і “Брагінскі” (93%). Таварнасць павялічылася на 0,5% і склала 82,6%.

У чэрвені валавы надой наблізіўся да 2338 тон, або 101,4%, у разліку на карову – па 389 кілаграмаў малака, што адпавядае ўзроўню 2013-га. Не знізілі працаўнікі ферм у гэтым месяцы і рэалізацыю – 1942 тоны, або 102%.

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы ў першым паўгоддзі – з мінусавой адзнакай (2201 тона, або 96,4%), як, дарэчы, і ў чэрвені (357 тон, або 93%). Павялічылі вытворчасць мяса толькі ААТ “Чамярыскі” і “Брагінка”. Сярэднясутачныя прывагі за шэсць месяцаў на 20 грамаў меншыя, чым летась (670 грамаў). Лідар – ААТ “Чамярыскі”, дзе буйная рагатая жывёла штосутачна прыбаўляла ў вазе на 703 грамы. У адстаючых – даглядчыкі “Пераможніка” з 636 грамамі. У дадатак да ўсяго гэта менш мінулагодняга. Ніжэйшыя, чым летась, атрыманы сярэднясутачныя прывагі і ў чэрвені.

Пётр ПІНЧУК,
галоўны заатэхнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *