Даведацца пра гатоўнасць пашпарту можна праз SMS

Грамадства

SMS

Разумных навінак, якія палягчаюць жыццё чалавеку, з цягам часу становіцца ўсё больш. Новую паслугу дзеля зручнасці грамадзян прапаноўваюць і ў групе па грамадзянстве і міграцыі Брагінскага РАУС.

Як паведаміла старшы інспектар падраздзялення Наталля Бандарэнка, сёння пра гатоўнасць пашпарту ці пасведчання на права жыхарства брагінчане могуць даведацца праз SMS. Для гэтага ў заяве на выдачу ці абмен дакумента патрэбна ўказаць поўны нумар мабільнага тэлефона (+375*********), на які будзе дастаўлена паведамленне, і падаць квітанцыю аб аплаце паслугі. Аднак, па словах Наталлі Усеваладаўны, калі тэлефон будзе знаходзіцца па-за зонай дасягальнасці ці ў выпадку збою мабільнай сувязі, як і пры выкарыстанні несертыфікаванага абсталявання, дастаўка SMS не гарантавана.

Каштуе паслуга 1300 рублёў. Менавіта такую суму патрэбна пералічыць на рахунак упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама №3632900000451, які адкрыты ў філіяле №300 ГАУ ААТ “ААБ Беларусбанк”, ідэнтыфікацыйны код банка – 151501661.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *