Канакрадства – старадаўні цыганскі промысел – шырока распаўсюджаны і цяпер

Территория закона

Loshad

Усе памятаюць выпадкі, калі ў жыхароў нашага раёна з пашы зніклі коні. Было гэта восенню 2012 і 2013 гадоў. Тады гаспадары страцілі сем жывёл, аб далейшым лёсе якіх можна толькі здагадвацца.

Як паведаміла начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Алена КАТЛАБАЙ, крадзеж коней наогул з’яўляецца вельмі прыбытковым крымінальным бізнесам. Мяркуецца, што займаюцца ім асобы цыганскай нацыянальнасці, аднак выйсці на след злачынцаў вельмі цяжка. Многія з іх неаднаразова судзімыя, ужо добра ведаюць крымінальнае заканадаўства і ўмеюць яго абыходзіць, знішчаючы доказы.

Украдзеных жывёл такія “бізнесмэны” перавозяць у Расію, дзе здаюць на мясакамбінаты. Паколькі пагранічнага кантролю няма, то злоўмыснікам часцей без усялякіх перашкод удаецца даставіць жывы тавар у патрэбнае ім месца.

Супрацоўнікі міліцыі неаднаразова заклікалі брагінчан сур’ёзней падыходзіць да справы захаванасці коней, асабліва ў цёмны час сутак. Але па-ранейшаму часта можна сустрэць жывёл, якія застаюцца на пашы ноччу. Між тым, менавіта такая нядбайнасць гаспадароў і спакушае злачынцаў.
Дарэчы, сёлета ўжо зафік-саваны крадзяжы коней у суседніх раёнах: Лоеўскім і Хойніцкім. Ці не наш на чарзе?..



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *