Піянеры: да карысных спраў заўсёды гатовы!

Грамадства

Піянерская арганізацыя заўсёды лічылася школай дабрыні і справядлівасці, выхавання падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму. Яна дапамагае тысячам дзяцей раскрыць свае таленты, стаць больш актыўнымі, праявіць лідарскія якасці, далучыцца да карысных спраў.

Сёння ў складзе Брагінскай раённай арганізацыі ГА “БРПА” налічваецца ­­­­12 піянерскіх дружын, якія аб’ядноўваюць каля 700 хлопчыкаў і дзяўчынак. Усе яны 13 верасня сустрэлі дзень нараджэння самай масавай дзіцячай арганізацыі рэспублікі.

Pionery

У Малажынскай сярэдняй школе, напрыклад, гэтую дату адзначылі ўрачыста. Да яе ў дружыне імя піянера-героя Толі Захарэнкі прымеркавалі збор “Салют, піянерыя!”, на якім васьмі вучням пятага класа павязалі чырвона-зялёныя гальштукі. Такой навіной падзяліўся педагог-арганізатар установы Дзмітрый Брэгід.

Перад школьнікамі выступіла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Вольга Харко, якая павіншавала пяцікласнікаў са значнай падзеяй у іх жыцці і ўручыла ў якасці падарункаў мяккія цацкі. Пасля ўрачыстай часткі для піянераў была праведзена традыцыйная гульня “Мурашнік”, якая падарыла дзецям шмат станоўчых эмоцый.

Нагадаю, што рашэнне аб самастойнасці дзіцячай арганізацыі было прынята 13 верасня 1990 года на дзясятым злёце піянераў краіны, таму менавіта гэтая дата лічыцца днём нараджэння беларускай піянерыі.

Валянціна БЕЛЬЧАНКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *