Сёння – Стрэчанне Гасподняе, або Грамніцы

Грамадства

sretenie_1

Свята ўстаноўлена ў гонар сустрэчы старца Сімяона і Богадзіцяці Ісуса.

У адпаведнасці са Старым Запаветам, кожны першынец мужчынскага полу прысвячаўся Богу. Таму Марыя з Іосіфам прынеслі праз сорак дзён пасля нараджэння маленькага Ісуса ў Іерусалімскі храм. Тады ж у Іерусаліме жыў праведны старац Сімяон, якому было прадказана Духам Святым, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Хрыста Збавіцеля.

Задоўга да Нараджэння Хрыстовага егіпецкі цар Пталамей II пажадаў дапоўніць славутую александрыйскую бібліятэку тэкстамі Старога Запавета. Для перакладу іх на грэчаскую мову ён запрасіў з Іерусаліма 72 вучоных-кніжнікаў. Сярод іх быў і Сімяон, якому давялося перакладаць кнігу прарока Ісаі. Прачытаўшы ў арыгінале словы “Дзева народзіць Сына”, ён вырашыў, што слова “Дзева” тут ужыта памылкова замест слова “жанчына”, і хацеў выправіць тэкст. У гэты момант перад ім з’явіўся анёл і ўтрымаў яго руку са словамі: “Май веру напісаным словам, ты сам пераканаешся, што яны споўняцца, бо не будзе тваёй смерці, пакуль не ўбачыш Хрыста Госпада, Які народзіцца ад Чыстай і Беззаганнай Дзевы”.

I ў той дзень, калі Марыя і Іосіф павінны былі здзейсніць неабходны абрад, Сімяон па намаўленні Духа Святога прыйшоў у Іерусалімскі храм і сустрэў іх. Узяўшы Богадзіця на рукі, Сімяон сказаў прарочыя словы: “Цяпер адпускаеш (з гэтага жыцця) раба Твайго, Уладар, па слову Твайму, з мірам (радасным духам), бо бачылі вочы мае выратаванне Тваё, якое Ты падрыхтаваў перад тварам усіх народаў”.

Вызначальнасцю свята з’яўляецца асаблівы чын асвячэння стрэчанскіх свечак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *