Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы

Грамадства

Ён быў абвешчаны ЮНЭСКА у 1999 годзе.

З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

Mowa-1

У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх ЮНЭСКА і абвясціла дзень роднай мовы, каб хоць адзін раз у год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова. Няхай нават сёння яна – моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

Mowa



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *