1 ліпеня з вітрын знікнуць цыгарэты

Грамадства

siga

У гандлёвых аб’ектах з 1 ліпеня 2015 года будзе забаронена выкладка ў вітрынах і на іншым гандлёвым абсталяванні тытунёвых вырабаў (іх узораў).

Аб гэтым заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню спажыўца, які будзе адзначацца 15 сакавіка.

«Інфармацыю аб тытунёвых вырабах у гандлёвых аб’ектах і аб’ектах грамадскага харчавання можна будзе размяшчаць толькі ў выглядзе пераліку тытунёвых вырабаў з пазначэннем іх назвы і цэн. Гэта значыць, мы клапоцімся аб здароўі нашых людзей, але пры гэтым не абмяжоўваем правы курца — калі ён вырашыў курыць, ён мае на гэта права», — адзначыла Ірына Наркевіч.

Акрамя таго, пад забарону трапіць вытворчасць і продаж тавараў, што імітуюць знешні выгляд або маюць у сваіх найменнях назвы тытунёвых вырабаў.

Згодна з законам «Аб рэкламе» ў Беларусі поўнасцю забаронена рэклама тытунёвых вырабаў, вызначаны месцы, дзе нельга рэкламаваць алкагольныя і слабаалкагольныя напіткі, піва, а таксама ўведзены абмежаванні да зместу дазволенай рэкламы такой прадукцыі.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *