РК ГА «БРСМ» правёў патрыятычную акцыю “Мы – грамадзяне Беларусі”

Грамадства

Pasport

Напярэдадні Дня Канстытуцыі 14-гадовым брагінчанам былі ўручаны пашпарты.

Асноўнай мэтай мерапрыемства,  якое  праводзілася сумесна  з  райвыканкамам і Брагінскім РАУС  з’яўляецца  выхаванне  актыўнай грамадзянскай пазіцыі падлеткаў, пачуцця патрыятызму. А атрымаць свой галоўны дакумент на сцэне раённага Дома культуры ва ўрачыстай атмасферы выпаў гонар для Яўгена Краўчанкі з ДУА “Чамярыскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” і гімназісткі Крысціны Вароненкі.

У адрас іх прагучалі цёплыя віншаванні са знамянальнай падзеяй ад начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ігара Сабука, а таксама інспектара группы па грамадзянству і міграцыі Кацярыны Перавознікавай. Дарэчы, разам з пашпартам юныя грамадзяне атрымалі кнігу з тэкстам Канстытуцыі Беларусі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *