Як адзначыў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Вячаслаў Лысянок, турнір праводзіцца дванаццаты год і перарывацца гэтая традыцыя не будзе. Ён таксама выказаў надзею, што нехта з дзяцей пасля заканчэння школы абавязкова паступіць у адну з навучальных устаноў МУС.
Свой інтарэс да гэтай справымае і дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Яе супрацоўнікі таксама зацікаўлены ў правядзенні спаборніцтваў, бо адна з асноўных мэтаў турніру – далучэнне дзяцей да футболу, здаровага ладу жыцця. Замест таго, каб марнаваць час за камп’ютарам або тэлевізарам, хлопчыкі праводзяць яго ў спартыўнай зале, атрымліваюць станоўчыя эмоцыі ад сустрэч з сябрамі і карыснай фізічнай нагрузкі. А яшчэ гэта – трэніроўка дысцыпліны, сілы волі, загартоўванне характару.
Гульня, як заўсёды, была эмацыянайнай і захапляльнай. Да фіналу дайшлі каманды Малейкаўскай СШ і Брагінскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Юніёр”. У выніку перамогу святкавалі юныя футбалісты з Малеек, другое месца занялі прадстаўнікі гарпасёлка.
У матчы за трэцяе месца змагаліся каманды Буркоўскай СШ і Брагінскай ДЮСШ “Крышталь”. Тут поспех быў на баку апошніх.
Лепшымі ігракамі турніру сталі Мікіта Голік (варатар), Дзмітрый Дрэмез (нападаючы), Максім Цярэшчанка (абаронца) і Міхаіл Панчанка.
Усе каманды атрымалі дыпломы і падарункі.