Як расказала старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна ЯШЧАНКА, належны ўзровень падрыхтоўкі да спаборніцтваў паказалі ўсе каманды. Турнір праходзіў па алімпійскай сістэме, гэта значыць, што прайграўшая каманда адразу ж выбывала. У выніку перамогу святкавалі валейбалісты Брагінскай школы. На другім месцы апынуліся прадстаўнікі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Брагіна, на трэцім – Малейкаўскай СШ.
Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі адпаведных ступеняў, а таксама падарункамі ад Брагінскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, які выступіў арганізатарам спаборніцтваў. А правесці іх на належным узроўні дапамог ФСК «Ураджай».