Тэма тыдня: візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь

Тема недели

Tema 2

3-4 чэрвеня адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Рэспублікі Індыя Пранаба Мукерджы. Кіраўнік беларускай дзяржавы 3 чэрвеня правёў сустрэчу з ім, адбыліся перагаворы лідараў дзвюх дзяржаў у вузкім і пашыраным складах. У ходзе візіту вядучыя вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі і Індыі падпісалі мемарандумы аб супрацоўніцтве. Пранаб Мукерджы прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця бюста Махатмы Гандзі ва ўнутраным дворыку БДУ. Прэзідэнту Індыі было прысвоена званне ганаровага прафесара БДУ.

4 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Беларуска-індыйскі бізнес-форум. У ходзе форуму з удзелам кіраўнікоў дзяржаў прайшла прэзентацыя інвестыцыйных магчымасцей Беларусі, а таксама механізмаў экспартнага крэдытавання, страхавання і лізінгу пры экспарце беларускай тэхнікі ў Індыю. Міністэрства аховы здароўя Беларусі прадставіла сумесныя беларуска-індыйскія праекты ў галіне вытворчасці медыкаментаў. Адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака, прысвечанага ўзаемадзеянню індыйскіх і беларускіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2. У форуме прынялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку больш за 40 прадстаўнікоў дзелавых колаў Індыі. Па выніках форуму кампаніі і арганізацыі дзвюх краін падпісалі шэраг двухбаковых дакументаў і кантрактаў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Індыяй устаноўлены ў 1992 годзе. У абедзвюх краінах адкрыты пасольствы. Аляксандр Лукашэнка наведваў Індыю з дзяржаўнымі візітамі ў 1997 і 2007 гадах. Візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь ажыццёўлены ўпершыню.

Лукашэнка: спробы ізаляваць Беларусь бесперспектыўныя, пакуль мы маем адносіны з такімі гіганцкімі дзяржавамі, як Індыя

tema 3

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня на сустрэчы з Прэзідэнтам Індыі Пранабам Мукерджы.

«Спробы ізаляваць Беларусь, неяк паставіць на месца, націснуць бесперспектыўныя, пакуль мы маем адносіны з такімі гіганцкімі дзяржавамі, як ваша», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь хацела б больш глыбокіх і шырокіх адносін з Індыяй, тым больш што ў дзвюх краін выдатная гісторыя адносін з часоў Савецкага саюза.

«Мы ніколі не скрывалі гонару за адносіны з Індыяй, — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Мы гатовы прайсці свой шлях хутка, эфектыўна, адказна, калі будзе на тое ваша воля, мы вельмі хутка можам узняць нашы і гандлёва-эканамічныя адносіны на нармальны ўзровень, які адпавядае нашым патэнцыялам».

Што датычыцца ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы, дыпламатыі, то Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і Індыі ніколі не было негатыўных адносін і праблем. Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго індыйскага калегу, што гэтак будзе і ў далейшым.

«Напярэдадні Вашага візіту ў Беларусь з аднаго і другога боку, як мяне інфармавалі, яшчэ дастаткова скептыкаў адносна паглыблення нашага супрацоўніцтва. Напэўна, будзе правільна, калі мы такіх людзей расчаруем і зробім максімум для таго, каб нашы адносіны былі маштабнымі», — падкрэсліў беларускі лідар.

Лукашэнка: Беларусь вітае прыход у фармвытворчасць індыйскіх інвестараў

На думку Аляксандра Лукашэнкі, перспектыўнымі могуць таксама стаць сумесныя распрацоўкі ў галіне нана- і біятэхналогій, мікраэлектронікі, машынабудавання, аднаўляльных крыніц энергіі.

«Такія вытворчасці мы прапануем ствараць у індустрыяльным парку «Вялікі камень». Рэзідэнты парка карыстаюцца падтрымкай урада Беларусі, беспрэцэдэнтнымі льготамі і бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Еўрапейскага саюза», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што сумесныя рашэнні паслужаць дадатковым імпульсам для рэалізацыі новых узаемавыгадных праектаў. Ён расказаў, што на сустрэчы ў вузкім фармаце кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі канцэптуальна і практычна, канкрэтна сферы двухбаковага супрацоўніцтва і дамовіліся дыверсіфікаваць адносіны. «Мы гатовы не толькі да абмеркавання, але і прыняцця канкрэтных рашэнняў», — адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка прапануе Індыі рэалізаваць сумесныя з Беларуссю праекты ў горназдабычы і нафтагазавым сектары

«З першых дзён незалежнасці Беларусі ваша краіна стала нашым верным і надзейным сябрам. За больш як дваццацігадовую гісторыю дыпламатычных адносін мы выбудавалі паўнацэнны партнёрскі дыялог. Сёння Беларусь гатова да яшчэ больш цеснага двухбаковага супрацоўніцтва», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Індыя могуць рэалізаваць праекты як у прамысловай, так і ў гуманітарнай сферах.

«Маючы сучасныя тэхналогіі, абсталяванне, мы гатовы ўдзельнічаць у мадэрнізацыі горназдабыўной галіны Індыі, павышэнні прадукцыйнасці яе нафтагазавага сектара», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў бліжэйшыя гады Індыя плануе значна павялічыць здабычу вугалю, што запатрабуе прыцягнення дадатковай тэхнікі для такой распрацоўкі. Паводле яго слоў, у Індыі працуюць ужо вялікагрузныя аўтамабілі БелАЗ і паказваюць высокія эксплуатацыйныя характарыстыкі. «Мы прапануем завяршыць да канца 2015 года стварэнне ў вашай краіне ўласнага цэнтра сэрвіснага абслугоўвання такіх складаных машын. Гэта дасць магчымасць забяспечыць паўнацэнны ланцужок своечасовага, якаснага і эфектыўнага абслугоўвання беларускай кар’ернай тэхнікі ад яе продажу да эксплуатацыі», — сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка прапануе Індыі арганізацыю сумеснай вытворчасці тэхнікі для выхаду на рынкі Паўднёва-Усходняй Азіі

Аляксандру Лукашэнку бачыцца перспектыўнай арганізацыя сумесных вытворчасцей аўтобусаў, грузавых аўтамабіляў, камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. «Упэўнены, што вырабленыя ў Індыі машыны і абсталяванне будуць карыстацца попытам і ў іншых краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Такім чынам, мы ў гэтыя краіны зможам выйсці ўжо з сумеснай беларуска-індыйскай прадукцыяй», — падкрэсліў беларускі лідар. Пры гэтым, на яго думку, важна наладзіць не толькі абмен тэхналогіямі, але і ўзаемна развіваць тавараправодныя сеткі для выхаду на новыя рынкі.

Не менш перспектыўным, на думку кіраўніка беларускай дзяржавы, з’яўляецца і ўзаемадзеянне ў галіне трактарабудавання. Беларускія трактары вядомыя ў Індыі з савецкіх часоў. «Сёння, відаць, эканамічна мэтазгодна пачаць арганізацыю ў Індыі сумеснай вытворчасці тэхнікі пад брэндам «Беларус». Гэты праект адпавядае духу праграмы «Рабі ў Індыі», якая рэалізуецца вашым урадам. З улікам індыйскай праграмы «Развіццё прафесійных навыкаў» мы маглі б аказаць дапамогу ў падрыхтоўцы спецыялістаў высокай кваліфікацыі, патрэбнай для вашай эканомікі», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Для гэтага ён прапанаваў абмеркаваць пытанне стварэння з беларускім удзелам тэхнічных навучальных цэнтраў у Індыі.

У пытанні сумеснага прасоўвання беларускіх і індыйскіх тавараў Аляксандр Лукашэнка лічыць важным таксама ўмацаванне сувязей паміж банкамі і фінансавымі арганізацыямі дзвюх краін.

«Мы цесна ўзаемадзейнічаем з індыйскімі кампаніямі па рэканструкцыі і будаўніцтве аб’ектаў электраэнергетыкі Беларусі. Паглыбленне кааперацыі ў гэтай сферы, як і ў ажыццяўленні іншых інфраструктурных праектаў, будзе выгаднае дзвюм краінам», — упэўнены кіраўнік беларускай дзяржавы.

Індыя выступае за пашырэнне і паглыбленне ўзаемадзеяння з Беларуссю

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы 3 чэрвеня на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.

Пранаб Мукерджы падкрэсліў, што гэта першы візіт Прэзідэнта Індыі ў Беларусь. «І гэта ўжо доказ таго, што Індыя мае намер пашыраць супрацоўніцтва з Беларуссю», — адзначыў індыйскі лідар.

Ён сказаў, што ў яго засталіся добрыя ўспаміны аб сустрэчах і перагаворах, якія прайшлі ў Індыі ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі. У той перыяд Пранаб Мукерджы займаў пасаду міністра замежных спраў Індыі. Ён назваў важным праведзеныя тады перагаворы на вышэйшым узроўні, якія істотна садзейнічалі развіццю беларуска-індыйскіх сувязей.

Індыйскі лідар таксама нагадаў, што Індыя была сярод першых краін, якія прызналі незалежнасць Беларусі і ўстанавілі з ёй дыпламатычныя адносіны. З таго часу індыйскі  бок прыкладае ўсе намаганні для таго, каб узаемадзеянне з Беларуссю станавілася ўсё больш актыўным.

Пранаб Мукерджы запэўніў, што Індыя заўсёды будзе падтрымліваць суверэнітэт і назалежнасць Беларусі.

Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва

3 чэрвеня Беларусь і Індыя падпісалі дарожную карту двухбаковага супрацоўніцтва. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і намеснік кіраўніка МЗС Індыі Наўцеж Сінгх Сарна ў прысутнасці прэзідэнтаў дзвюх краін абмяняліся дакументамі, якія складаюць дарожную карту супрацоўніцтва.

Па выніках перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Індыі падпісаны пратакол да міжурадавага пагаднення аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў адносна падаткаў на даходы і маёмасць (капітал).

Міністэрства фінансаў Беларусі і Савет па каштоўных паперах і біржах Індыі падпісалі мемарандум аб двухбаковым супрацоўніцтве, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і Бюро індыйскіх стандартаў — мемарандум па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі і інфармацыйнай падтрымкі.

Канцэрн «Беллегпрам» і Міністэрства тэкстыльнай прамысловасці Індыі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне тэкстылю, адзення і індустрыі моды.

Мемарандум аб супрацоўніцтве ў вяшчанні падпісалі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі і кампанія «Прасар Бхараці».

 

Лукашэнка прапануе Індыі бесперашкодны выхад на рынак ЕАЭС пры адкрыцці вытворчасцей у Беларусі

Аб гэтым ён заявіў 4 чэрвеня на беларуска-індыйскім бізнес-форуме. Кіраўнік беларускай дзяржавы лічыць, што Беларусь і Індыя могуць узмацніць узаемадзеянне ў прамысловасці, энергетыцы, лагістыцы, сувязі, бія- і нанатэхналогіях. Беларускі бок зацікаўлены таксама ў развіцці сумесных вытворчасцей у галіне фармакалогіі, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій.

«Такія прадпрыемствы мы будзем ствараць у індустрыяльным парку «Вялікі камень», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. Ён запрасіў прадстаўнікоў індыйскіх дзелавых колаў больш дэталёва азнаёміцца як з патэнцыялам парка, так і ў цэлым краіны.

«Адкрыўшы вытворчасці ў Беларусі, вы зможаце скарыстацца бесперашкодным выхадам на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза і асвойваць рынкі Еўрапейскага саюза, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Вы добра разумееце, што лепшай лагістыкі для работы ў гэтых двух саюзах быць не можа, таму што Беларусь геаграфічна знаходзіцца ў самым цэнтры гэтых эканамічных гігантаў».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асаблівае значэнне Беларусь надае супрацоўніцтву на ўзроўні рэгіёнаў. На яго думку, такое ўзаемадзеянне дасць магчымасць напаўняць двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі новым зместам. Прэзідэнт дадаў, што прыкладам могуць служыць прамыя кантакты Беларусі з суб’ектамі Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў надзею, што бізнес-форум будзе карысным для ўсіх удзельнікаў, а яго вынікам стане з’яўленне новых, цікавых і ўзаемавыгадных праектаў.

Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Індыя на працягу 2016 года могуць падвоіць тавараабарот

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Індыя з’яўляецца надзейным партнёрам Беларусі ў Азіяцкім рэгіёне. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з ёю актыўна развіваецца і дае пазітыўныя вынікі.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў устойлівыя тэндэнцыі да росту тавараабароту паміж дзвюма краінамі. У той жа час Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для патэнцыялу краін узровень гандлю зусім невялікі.

«Таму нам трэба, і ў ходзе гэтага форуму ў тым ліку, дамовіцца аб тым, каб гэты тавараабарот на працягу ўжо наступнага года можна было падвоіць. І для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае», — перакананы беларускі лідар.

Паводле яго слоў, у эканамічных адносінах Беларусі і Індыі намеціўся паступовы пераход ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі, у чым зацікаўлены абодва бакі. У Індыі адкрыты прадстаўніцтвы вялікіх беларускіх прадпрыемстваў. Прапрацоўваецца магчымасць стварэння сумесных зборачных вытворчасцей. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што разглядаюцца пытанні ўдзелу Беларусі ў мадэрнізацыі індыйскіх нафта- і вуглездабыўных магутнасцей.

«Патэнцыял нашых краін дае магчымасць вывесці гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва на больш высокі ўзровень», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Лукашэнка: у Беларусі няма праблем з выгаднымі крэдытамі

«У наш няпросты час вельмі многія прадпрымальнікі, бізнесмены, кіраўнікі вялікіх прадпрыемстваў гавораць аб крэдытаванні, фінансаванні больш выгадным і льготным, — адзначыў беларускі лідар. — У выніку нашых апошніх візітаў і дамоўленасцей у Азіяцкім рэгіёне, з Кітайскай Народнай Рэспублікай, Пакістанам, Індыяй, раней В’етнамам і іншымі дзяржавамі — праблем з крэдытамі няма, і гэта вельмі выгадныя крэдыты».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў час апошняга візіту ў Беларусь старшыні КНР Сі Цзіньпіна дасягнута дамоўленасць аб выдзяленні Беларусі $7 млрд крэдытных рэсурсаў дадаткова да $15 млрд, выдзеленых раней пад невялікі працэнт. Прэзідэнт Індыі на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы, праведзенай 3 чэрвеня, адзначыў, што ўрад Індыі падтрымлівае індыйскія і беларускія кампаніі і будзе прадастаўляць ім ільготныя крэдыты.

Кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэсліў, што сродкі павінны накіроўвацца на эфектыўныя праекты. Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ім прынята рашэнне не падзяляць у гэтым выпадку прадпрыемствы на дзяржаўныя і прыватныя. «Усе маюць права і могуць атрымаць гэтыя крэдыты пад развіццё вытворчасці», — сказаў ён.

«Таму, я сказаў бы, упершыню ў гісторыі ў Беларусі створаны такія ўнікальныя ўмовы для работы бізнесу. Галоўнае — гэта праекты. Скажу шчыра, іх проста не хапае сёння. Таму што стаў больш строгім падыход да іх: проста так, без усялякіх гарантый, вырабляць і на склад складаць прадукцыю ў наш час справа дрэнная. Таму ёсць добры праект — будзем падтрымліваць, будзем фінансаваць», — адзначыў беларускі лідар.

Лукашэнка гарантуе падтрымку працуючым у Беларусі кампаніям з індыйскім капіталам

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што візіт у Беларусь Пранаба Мукерджы сведчыць аб многім. «Прыехала вялікая група вядучых бізнесменаў Індыі, а гэта ні многа ні мала краіна, якая з’яўляецца адным з лідараў эканамічнага развіцця ў свеце, гэта гіганцкая імперыя, якая мае каласальныя магчымасці і рэсурсы. Што яшчэ трэба для беларускіх бізнесменаў, каб развіваць свой бізнес і актыўна працаваць? Калі патрэбна дадатковая падтрымка для беларускіх кампаній і індыйскіх — вы такую падтрымку заўсёды атрымаеце. І перш за ўсё ад мяне», — сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што Беларусь зробіць усё для таго, каб індыйскія бізнесмены, якія прыйшлі ў краіну, ніколі не сказалі пра Беларусь дрэнна або паскардзіліся на дрэнныя ўмовы. «Умовы будуць створаны ў Беларусі для вашых кампаній як для самых лепшых сяброў», — падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на паспяховае ўзаемадзеянне індыйскіх і беларускіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2. «Калі яны будуць так працаваць, вы можаце не клапаціцца аб праектах у Беларусі, мы заўсёды падтрымаем такія праекты. Гэта высокая якасць, гэта надзейнасць, і паказчыкі нават вышэйшыя, чым нам гарантавалі і абяцалі індыйскія калегі. Вось такія праекты мы вітаем тут у цэнтры Еўропы. Мы будзем іх заўсёды падтрымліваць», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«У той жа час нашы кампаніі, якія прыйдуць у Індыю, будуць працаваць у імя Індыі, індыйскага народа, яны будуць рабіць усё, каб той прадукт, які мы там будзем выпускаць разам з вамі, не меў нараканняў з боку спажыўцоў. У гэтым вы можаце быць упэўнены», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Індыя разлічваюць нарасціць двухбаковы тавараабарот да $1 млрд да 2020 года

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ў час адкрыцця беларуска-індыйскага бізнес-форуму ў Мінску.

Прэзідэнт Індыі канстатаваў, што двухбаковы гандлёвы абарот Беларусі і Індыі ў многім значна ніжэйшы за свой патэнцыял. Пранаб Мукерджы адзначыў, што ён настроены даволі аптымістычна: «Мы можам павысіць узровень нашага гандлю да $1 млрд да 2020 года».

Індыйскі лідар выказаў упэўненасць, што гэты ўзровень можа быць дасягнуты, калі Беларусь і Індыя пашыраць дыяпазон гандлёвага асартыменту, павысяць долю высокіх тэхналогій, павялічаць узаемадзеянне ў такіх сферах, як ахова здароўя, IT, фінансавых паслуг, транспарту і лагістыкі.

Індыя мае намер пашырыць крэдытную лінію ў памеры $100 млн для рэалізацыі сумесных з Беларуссю праектаў

Пранаб Мукерджы адзначыў, што традыцыйнымі напрамкамі супрацоўніцтва з Беларуссю сталі такія сферы, як энергетыка, фармацэўтыка, сельская гаспадарка. Аднак, на думку Прэзідэнта Індыі, гэта не вычарпальны пералік.

Індыя і Беларусь, паводле слоў Пранаба Мукерджы, маюць намер прыняць усе магчымыя меры для прыцягнення прамых замежных інвестыцый у абодвух напрамках з дапамогай падтрымкі камерцыйных, інвестыцыйных форумаў, такіх мерапрыемстваў, як праведзенае 4 чэрвеня ў Мінску.

«Мы імкнёмся палепшыць супрацоўніцтва ў фінансавым сектары і зрабіць даступным усе неабходныя інструменты для фінансавання сумесных праектаў», — сказаў Прэзідэнт Індыі. Ён дадаў, што бакі маюць намер працаваць у гэтай сферы і з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.

МПЗ паставіць у Індыю падшыпнікаў на $1 млн

ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод» і кампанія Shree Shyam Bearings Pvt. Ltd. падпісалі кантракт на пастаўку ў Індыю падшыпнікаў на суму $1 млн. Падпісанне адбылося на беларуска-індыйскім бізнес-форуме.

Раней быў падпісаны кантракт на пастаўку ў Беларусь аўтакампанентаў — карпусоў і накрывак рэдуктара прывода ТНВД. Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» і ZF Steering Gear (India) Ltd.

Таксама раней адбылося падпісанне трохбаковага пагаднення аб доўгатэрміновым глабальным сэрвісным абслугоўванні тэхнікі БелАЗ і гарантыях паставак беларускай кар’ернай тэхнікі паміж ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», СП Belaz-Enrika Trades and Services і Voltas Limited.

У беларуска-індыйскім бізнес-форуме прынялі ўдзел каля 100 чалавек, у тым ліку больш за 40 прадстаўнікоў дзелавых колаў Індыі. У рамках мерапрыемства была арганізавана ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнага знака, прысвечанага ўзаемадзеянню беларускіх і індыйскіх спецыялістаў па рэканструкцыі Гродзенскай ЦЭЦ-2.

«Беларуснафта» плануе пачаць геолагаразведку радовішчаў нафты ў Індыі

ДВА «Беларуснафта» і Oil India Ltd. падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне геолагаразведкі радовішчаў нафты ў Індыі. Падпісанне дакумента адбылося ў ходзе беларуска-індыйскага бізнес-форуму.

«У галіне нафтахіміі падпісваецца мемарандум аб узаемаразуменні паміж ДВА «Беларуснафта» і кампаніяй Oil India Ltd. на геолагаразведку нафтавых радовішчаў у Індыі», — сказаў журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

Таксама ў рамках бізнес-форуму адбылося падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж ААТ «Гомсельмаш» і DVR Infratech Private Limited. Абмяркоўваюцца магчымасці арганізацыі зборачнай вытворчасці беларускай тэхнікі на вытворчых плошчах індыйскага прадпрыемства.

Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі падпісалі ДВА «Белэнерга» і Bharat Heavy Electricals Limited (BHEL). Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ «МТЗ» і International Tractors limited.

Раней адбылося падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве ў інвестыцыйнай сферы паміж ААТ «БАТЭ» — кіруючая кампанія холдынга  «Аўтакампаненты» і ZF Steering Gear



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *