Дзень Незалежнасці на Брагіншчыне адзначылі ўрачыста

Грамадства

Nezavisimost'-1

Трэцяга ліпеня бліжэй да апоўдня на вуліцах гарпасёлка стала ажыўлена. Брагінчане і госці спяшаліся ў адным накірунку: да помніка загінуўшым воінам на вуліцы Савецкай. У многіх на святочнай вопратцы, як і на 9 мая, – сімвалічныя стужкі з колерам Дзяржаўнага флага. Дзень Незалежнасці – адно з галоўных свят, якое па сваёй значнасці і ўрачыстасці стаіць побач з Днём Перамогі.

У 15 гадзін пачынаецца ўрачысты мітынг. Самыя цёплыя віншаванні адрасаваў жыхарам раёна старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан, падкрэсліўшы, што сёння ўсе мы нясём адказнасць за будучыню нашай дзяржавы і павінны захаваць яе незалежнасць. Ад імя моладзі раёна, падрастаючага пакалення словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай, усім, хто набліжаў Перамогу не толькі на фронце, але і ў тыле, выказаў першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Сяргей Даўгулявец.

Nezavisimost'-2Nezavisimost'-3Nezavisimost'-4Nezavisimost'-5Nezavisimost'-6Nezavisimost'-7Nezavisimost'-8Nezavisimost'-10

Інсцэніроўка “Дарогамі спаленых вёсак” прымусіла змоўкнуць усіх, хто прыйшоў у той дзень на плошчу. На сцэнічнай пляцоўцы – маці і сын (вядучая Любоў Дубатдзел і вучань Брагінскай школы Мікалай Чубса). …Палае іх дом. Каля хлява, у які сагналі людзей, ходзяць з аўтаматамі карнікі. Яго падпалілі разам з жыхарамі вёскі. Хлопчык просіць, каб карнікі адпусцілі іх. Гучыць стрэл, жанчына бярэ на рукі цела хлопчыка і пасылае ў адрас нелюдзяў мацярынскае пракляцце.

На таблічках – назвы шасці спаленых і не адноўленых пасля вайны вёсак Брагінскага раёна. Гараць свечкі, гучыць метраном. Памяць знішчаных, закатаваных, расстраляных мірных жыхароў, салдат-вызваліцеляў ушанавалі хвілінай маўчання. Вянкі і кветкі – ім, савецкім воінам, чый подзвіг увекавечаны ў помніках і абелісках. І як дапаўненне да ўсяго – песня “Колакал” у выкананні Вячаслава Гаршкова.

Nezavisimost'-9Nezavisimost'-11Nezavisimost'-12Nezavisimost'-13Nezavisimost'-14

Пасля мітынгу свята Незалежнасці працягвалася на стадыёне і летняй пляцоўцы. Тут адбыўся святочны канцэрт “Беларусь – мая песня і казка”. Пад гукі мелодыі “Моя страна” дзяўчына ў беларускім адзенні вынесла каравай, якім пачаставала гасцей, каб хлеба і солі было ў хаце даволі, каб спявалася песня аб шчаслівай долі.

Nezavisimost'-15Nezavisimost'-22Nezavisimost'-23Nezavisimost'-24Nezavisimost'-25

У любові да сінявокай Беларусі прызнаваліся і ўслаўлялі яе ў песнях і вершах Анжэла Бондар (вядучая), спевакі Вячаслаў Гаршкоў, Раман Цеслянок, Аляксандр Чубса. Музычныя творы адрасавалі гледачам і дарылі ім святочны настрой, шчырыя ўсмешкі ўдзельнікі ансамбляў “Галасы дубровы” і “Бліскавіца”, салісты Сяргей Даўгулявец, Артур Джулакян, саксафаніст Віталь Клімовіч, выхаванцы цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Nezavisimost'-17Nezavisimost'-16Nezavisimost'-18Nezavisimost'-19Nezavisimost'-20Nezavisimost'-26Nezavisimost'-29Nezavisimost'-30Nezavisimost'-21Nezavisimost'-27Nezavisimost'-28

Паралельна ішлі спартыўныя спаборніцтвы па розных відах спорту. У іх пераможцамі сталі:

Стральба

І месца – Міхаіл Гузенка;
ІІ месца – Сяргей Краўчанка;
ІІІ месца – Жанна Аўраменка.

Дартс

І месца – Аляксей Шыманінус;
ІІ месца – Міхаіл Гузенка;
ІІІ месца – Валянцін Хмелянок.

Стрытбол

І месца – Камарын;
ІІ месца – ФСК “Ураджай”;
ІІІ месца – ААТ “Брагінаграсэрвіс”.

Футбол

І месца – Дублін;
ІІ месца – Малейкі;
ІІІ месца – ФСК “Ураджай”.

У 19.30 на летнюю пляцоўку прыйшлі аматары народнай песні, каб паслухаць “Камарынскую весялуху”. У 21 гадзіну пачалася святочная дыскатэка, а ў 22.30 жыхары Брагіна далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам”. Закончыўся святочны дзень феерверкам.

Ніна СІНІЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *