Жніво-2015: перамаглі ў няпростых умовах

Сельское хозяйство

P_1

На мінулым тыдні, у пятніцу, экіпажы зернеўборачных камбайнаў і вадзіцелі, які намалацілі і перавезлі больш чым па тысячы тон зерня, прымалі віншаванні ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, райкама прафсаюза работнікаў АПК, Брагінскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Спачатку добрыя словы ў свой адрас пачулі працаўнікі ААТ “Пераможнік”. Менавіта гэтая гаспадарка завяршыла жніво першай у раёне, ды і лік тысячнікаў пачаўся адсюль. Таму ў 8 гадзін у мехдвары сельгаспрадпрыемства было ажыўлена і па-святочнаму ўрачыста. Работнікі РДК на чале з дырэктарам Сяргеем Краўчанкам паклапаціліся аб аздабленні імправізаванай сцэны, прыехалі сюды не толькі з песнямі, але і з пышнымі караваямі.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан цёпла павіншаваў экіпаж у складзе Сяргея Сідарка і Аляксандра Бухаўца, якія першымі дасягнулі жаданага для кожнага камбайнера тысячнага рубяжа (намалацілі 1051 тону зерня і ўбралі 407 гектараў). Вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Міхаіл Іотчанка – лідар сярод калег. Перавёз ад камбайнаў 1605 тон збожжа.

P_2P_3P_4P_5

“Назва вашага прадпрыемства – ад слова перамагаць, – звярнуўся Аляксандр Васільевіч да механізатараў і вадзіцеляў, – вы пацвердзілі гэта на жніве. Няхай так будзе і па іншых пазіцыях”. Словы падзякі хлебаробам ён выказаў не толькі ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, але і ад насельніцтва Брагіншчыны. Да пачатку ўборкі ўсе вельмі перажывалі, як пройдзе жніво, колькі хлеба збяром. Аказалася, практычна такі ж ураджай атрымалі, як і летась.

P_6P_7P_8

За дасягнутыя поспехі на ўборцы зерневых у 2015 годзе Аляксандр Кохан уручыў Сяргею Сідарку, Аляксандру Бухаўцу і Міхаілу Іотчанку лісты з падзякай, падарункі. Атрымалі іх працаўнікі вёскі і ад упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання і райкама прафсаюза работнікаў АПК разам са словамі падзякі ад першага намесніка старшыні райвыканкама, на-чальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Свірыдава.

Шчыра павіншавала калектыў ААТ “Пераможнік” і яго лепшых прадстаўнікоў з дажынкамі старшыня Брагінскага раённага аб’яд-нання прафсаюзаў Ганна Бабрынёва, якая прыехала сюды не з пустымі рукамі.

Вядучая Любоў Дубатдзел запрасіла ўсіх пакаштаваць хлеб з мукі новага ўраджаю. Духмяныя караваі дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі лепшаму экіпажу і вадзіцелю, дырэктару “Пераможніка” Уладзіміру Прусянку. Уладзімір Міхайлавіч падзякаваў механізатарам і шафёрам за сумленную і самаадданую працу. Сяргей Сідарок прыязджаў у механічную майстэрню ў 6 гадзін, каб падрыхтаваць свой камбайн да работы, таму і дабіўся добрых вынікаў.

Затым у гонар вяскоў-цаў гучалі песні ў выкананні ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці РДК, аўтаклуба.

P_13

Агульны здымак на памяць – і кіраўнік раёна, яго намеснік, прафсаюзныя лідары, работнікі культуры накіраваліся ў “Малажынскі”. Там, на ўскрайку поля за Бераснёўкай, іх чакалі дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Краўчанка, старшыня прафкама Паліна Пімінёнкава. У гэтай гаспадарцы шанавалі старшага камбайнера Уладзіміра Чарнянка і камбайнера Аляксандра Карнічэнку, маладзёжны экіпаж у складзе Андрэя Гуза і Вадзіма Малага, вадзіцеляў Аляксандра Кудранка, Фёдара Пяхоты.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан адрасаваў словы падзякі не толькі героям жніва, але і кіраўніцтву, спецыялістам гаспадаркі, якая з’яўляецца валаўтвараючай. З пачуццём гонару і вялікай павагі звярнулася да землякоў Ганна Бабрынёва, якая не перастае захапляцца іх працалюбствам. Найбольш радаваліся за тысячнікаў малажынцы.

Пасля таго як Аляксандр Кохан і Сяргей Свірыдаў уручылі вяскоўцам падарункі, лісты з падзякай, слова ўзяў Аляксандр Краўчанка. Разам з прафкамам дырэкцыя сельгаспрадпрыемства падрыхтавала лепшым удзельнікам уборачнай кампаніі сюрпрызы – мікрахвалевыя печы і пыласосы.

P_9P_10

А ў “Чамярыскім” за дасягнутыя поспехі на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых адзначаны старшы камбайнер Міхаіл Салдаценка, камбайнер Віктар Салдаценка, сямейны экіпаж у складзе бацькі і сына Рыгора і Аляксея Сніцарэнкаў, вадзіцелі Рыгор Малочка, Сяргей Краўчанка. Былі таксама падарункі, лісты з падзякай. Словы прызнання за нялёгкую працу ў анамальных умовах, пажаданні моцнага здароўя, вытрымкі, далейшых поспехаў выказалі Аляксандр Кохан, Сяргей Свірыдаў, дырэктар ААТ “Чамярыскі” Аляксандр Кот. Аляксандр Міхайлавіч уручыў экіпажам прэміі па мільёну рублёў, вадзіцелям – па 500 тысяч.

Як расказала галоўны эканаміст “Чамярыскага” Святлана Шаўчэнка, паралельна з грамадскім полем убіраецца збажына і на прысядзібных участках вяскоўцаў.

Шлях у ААТ “Камарынскі” быў доўгі. Зерневыя абмалочвалі каля вёскі Гдзень, а гэта – на вялікай адлегласці ад Брагіна (79 кі-ламетраў). Няб-лізка і да Камарына.

P_12P_11

У вёсцы Гдзень, каля самага лесу, працавалі людзі, якія заслугоўваюць вялікай павагі. Нягледзячы на тое, што знаходзяцца ў больш складаных умовах, чым іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна, таксама паказалі, на што здатныя. З першых дзён уборачнай кампаніі лідзіравалі камбайнеры Іван Давідзенка, Віталь Сафіенка, сярод маладзёжных экіпажаў раёна – Сяргей Мішчанка, вадзіцеляў – Сяргей Буйдэнка. Іх чакалі падарункі і лісты з падзякай. Самадзейныя артысты радавалі вясёлай песняй.

Шанаванне лепшых з лепшых працягвалася ў ААТ “Імя Жукава”. Хіба можна было абысці ўвагай “мазістаў” Уладзіміра Шахніцкага, Міхаіла Раманюка і Генадзя Шкурко, якія амаль адначасова перавезлі па тысячы тон збожжа? Вядома, не. У “Брагінцы” павіншавалі маладога механізатара Уладзіміра Карсака, які на трактары МТЗ-82 таксама перавёз тысячу тон зерня.

Не забыліся і пра спецыялістаў. Ад імя райкама прафсаюза работнікаў АПК падарункі ўручылі галоўнаму аграному ААТ “Камарынскі” Аляксандру Петруненку, “Малажынскага” – Уладзіміру Давыдоўскаму, “Чамярыскага” – Пятру Малочку. Як сказаў Аляксандр Кохан, астатніх адзначаць на раённым свяце “Дажынкі”. Ніхто не будзе абдзелены ўвагай з ліку тых, хто змагаўся за хлеб ва ўмовах сёлетняй гарачай у прамым і пераносным сэнсе кампаніі.

Ніна СІНІЛАВА



Пакінуць адказ